Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 9:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 Тады Сэм і Яфэт усклалі плашч на плечы свае і, ідучы задам, прыкрылі сорам бацькі свайго; і твары іх былі звернуты назад, і яны не бачылі галізны бацькі свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 І ўзялі Сэм і Яфэт адзежу і ўсклалі на плечы свае, і пайшлі сьпінаю, і накрылі голасьць бацькі свайго; і абліччы іхнія былі [зьвернутыя] назад, і яны ня бачылi голасьцi бацькі свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 А Сім і Яфэт узялі вопратку, і паклаўшы яе на плечы свае, пайшлі адвярнуўшыся і накрылі галізну бацькі свайго; твары іх былі абернуты назад, і яны ня бачылі сараматы бацькі свайго.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 9:23
11 Крыжаваныя спасылкі  

Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы, духоўныя, навучайце такога ў духу ласкавасці, зважаючы на саміх сябе, каб і табе не быць спакушаным.


Паважай бацьку свайго і маці сваю, каб быць даўгавечным на зямлі, якую дасць табе Госпад, Бог твой.


Перад усім майце заўсёды нязменную любоў між сабою, бо любоў пакрывае многа грахоў.


Усіх паважайце, братоў любіце, Бога бойцеся, цара шануйце!


Не прымай абвінавачванняў на старэйшыну, хіба ў прысутнасці двух ці трох сведкаў.


Старэйшыны, якія добра кіруюць, вартыя падвойнай пашаны, асабліва тыя, што працуюць у слове і ў навуцы.


На старэйшага не сварыся сурова, але ўпрошвай, як бацьку; маладых – як братоў;


Дык аддавайце ўсім належнае: каму падатак – падатак, каму мыта – мыта, каму страх – страх, каму пашану – пашану.


Перад сівой галавой устань і шануй старога ды шануй Бога твайго. Я — Госпад.


Хам, бацька Ханаана, убачыўшы галізну бацькі свайго, сказаў аб гэтым двум сваім братам, якія былі па-за палаткай.


Калі Ной, прачнуўшыся па ап’яненні ад віна, даведаўся, што яму зрабіў яго наймалодшы сын,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы