Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 43:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

30 І хуценька выйшаў ён, бо ўзварушылася сэрца яго дзеля брата яго і вырываліся слёзы. І, увайшоўшы ў пакой, ён расплакаўся.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

30 I хутка выйшаў Язэп, бо ўзгарэліся пачуцьці ягоныя да брата ягонага, і ён шукаў [месца, каб] плакаць; і ўвайшоў у пакой, і плакаў там.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

30 І сьпешна сышоў Язэп, бо закіпела любоў да брата ягонага, і ён гатовы быў заплакаць, і ўвайшоў ён ва ўнутраны пакой і плакаў там.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 43:30
16 Крыжаваныя спасылкі  

І адышоў ён хутчэй, і заплакаў, і, вярнуўшыся, гаварыў з імі.


І ўзнёс ён голас з плачам, які чулі егіпцяне ды ўвесь дом фараона.


І прыйшлі яны ў зямлю Гашэн. Язэп, запрэгшы сваю калясніцу, выехаў насустрач бацьку свайму ў Гашэн; і, убачыўшы яго, кінуўся яму на шыю, і, абняўшы, доўга плакаў.


І жанчына, якой сын быў жывы, — бо ўзрушылася сэрца яе дзеля сына яе, — сказала цару: «Прашу, гаспадару, не забівайце яго і жывога аддайце ёй». А другая казала: «Падзяліце, хай не будзе ён ані табе, ані мне».


«Ці ты, Эфраім, не дарагі сын Мой і ці не мілае дзіця? Бо колькі разоў гаварыў Я пра яго, а ён усё прыгадваецца Мне? Таму знемаглося нутро Маё дзеля яго, і, шкадуючы, пашкадую яго», — кажа Госпад.


Як учыню табе, Эфраіме? Як пакінуць цябе, Ізраэлю? Ці ж учыню табе, як Адаме, ці зраблю цябе падобным да Себаіма? Уздрыгаецца на гэта сэрца Маё, і адначасова разгараецца літасць Мая.


служачы Госпаду з усёй пакораю, і ў многіх слязах, і ў выпрабаваннях, якія напаткалі мяне з прычыны подступаў юдэйскіх;


Таму чувайце, памятаючы, што я на працягу трох гадоў днём і ўночы не пераставаў са слязамі настаўляць кожнага з вас.


І стаўся плач вялікі паміж усіх, і кідаліся Паўлу на шыю ды цалавалі яго,


Сведка мне Бог, як сардэчна імкнуся да ўсіх вас у Ісусе Хрысце.


І калі ёсць якое пацяшэнне ў Хрысце, калі ёсць якая патоля любові, калі ёсць якая супольнасць духа, калі ёсць спачуванне і міласэрнасць,


Дык апраніцеся як выбраннікі Божыя, святыя і ўлюбёныя, у сэрца спагаднае, ласкавасць, пакорлівасць, сціпласць, доўгацярплівасць,


і прагну ўбачыць цябе, памятаючы твае слёзы, каб напоўніцца радасцю,


Калі хто мае багацце гэтага свету і бачыць, што брат яго жыве ў нястачы, і зачыняе сэрца сваё ад яго, дык як можа трываць у ім любоў Божая?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы