Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 31:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Ён сказаў: “Падымі вочы свае і паглядзі на ўсіх самцоў, што пакрываюць самак: яны пярэстыя, крапкаваныя і ў плямах. Я ж бачу ўсё, што зрабіў табе Лабан.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 I Ён сказаў: “Узьнімі вочы твае і паглядзі: усе бараны, якія ўскочылі на авечак, пасастыя, стракатыя і пярэстыя, бо Я бачыў усё, што Ляван робіць табе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 Ён сказаў: падымі вочы твае і паглядзі: усе казлы, што падняліся на быдла, пярэстыя, з плямкамі і стракацінамі; бо Я бачу ўсё, што Лаван робіць з табою;

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 31:12
13 Крыжаваныя спасылкі  

Пасля таго як надышоў час апладнення статка, узнёс я вочы мае і ўбачыў у сне, што самцы, якія пакрываюць самак, — пярэстыя, крапкаваныя і плямістыя.


Каб Бог бацькі майго, Бог Абрагама, і Той, Каго з бояззю славіць Ізаак, не ўспамагаў мне, то ты, несумненна, пусціў бы мяне з нічым; няшчасце маё і цяжкую працу рук маіх убачыў Бог і вынес прысуд учора».


РЭС. Ты бачыш гэта, Ты зважаеш на пакуты і гора, каб узяць іх у рукі Твае. На Цябе пакінуты ўбогі, Ты зрабіўся апекуном сіраце.


якія кажуць: «Языком сваім сябе ўзвялічым, вусны нашыя — пры нас; хто гаспадар над намі?»


Ты бачыш, калі я хаджу і калі кладуся. І ўсе дарогі мае Ты праглядаеш,


Сказаў яму Госпад: «Убачыў Я смутак народа Майго ў Егіпце і пачуў лямант яго ад бязлітаснасці наглядчыкаў яго.


Вось, крык сыноў Ізраэля дайшоў да Мяне, і ўбачыў Я смутак іх, як прыгнятаюцца яны егіпцянамі;


а набытак зямлі — перадусім цар, палі якога ўзараныя.


Не нагаворвай на блізкага твайго і не чыні яму рабунку. І хай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы.


Пазіраючы, убачыў Я прыгнёт народа Майго ў Егіпце, ды пачуў стогны яго, дык сышоў, каб вызваліць яго; і цяпер ідзі, Я пасылаю цябе ў Егіпет”.


І вы, гаспадары, тое самае рабіце ім, змяншаючы пагрозы, ведаючы, што іх і ваш Госпад ёсць у небе і што Ён не ўзіраецца на асобу.


але ў той самы дзень аддай яму плату за працу яго перад захадам сонца, бо ён бедны і платы патрабуе жыццё яго, каб не прызываў ён супраць цябе Госпада і не было залічана гэта табе за грэх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы