Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 31:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Пасля таго як надышоў час апладнення статка, узнёс я вочы мае і ўбачыў у сне, што самцы, якія пакрываюць самак, — пярэстыя, крапкаваныя і плямістыя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 I было ў часе параваньня авечак, і ўзьняў я вочы мае, і бачыў у сьне, і вось, бараны, якія ўскочылі на авечак, былі пасастыя, стракатыя і пярэстыя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Аднаго разу ў такую пару, калі быдла зачынае, я паглядзеў і ўбачыў у сьне, і вось казлы, якія падняліся на быдла, пярэстыя з плямкамі і стракацінамі.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 31:10
11 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў яму Бог ува сне: «І Я ведаю, што ў прастаце сэрца ты зрабіў гэта, і таму засцярог цябе, каб ты не зграшыў адносна Мяне, і не дапусціў, каб ты дакрануўся да яе.


І ўбачыў ён ува сне лесвіцу, што абапіралася на зямлю, а верхам дакраналася да неба, і таксама анёлаў Божых, якія ўзнімаліся і спускаліся па ёй.


І сталася так, што ў самым запале апладнення жывёла глядзела на пруты, і нараджала пярэстых, крапкаваных і плямістых.


І сказаў мне ўва сне анёл Божы: “Якуб!” Я адказаў: “Вось я”.


Ён сказаў: “Падымі вочы свае і паглядзі на ўсіх самцоў, што пакрываюць самак: яны пярэстыя, крапкаваныя і ў плямах. Я ж бачу ўсё, што зрабіў табе Лабан.


І прыйшоў Бог да Лабана арамейца ноччу ўва сне, і сказаў яму: «Сцеражыся, не гавары нічога благога супраць Якуба!»


Так забраў Бог маёмасць бацькі вашага і даў мне.


І здарылася таксама, што ён расказаў братам сваім убачаны сон, і было гэта прычынай яшчэ большай нянавісці да яго.


У Габаоне з’явіўся Саламону ноччу ў сне Госпад і сказаў яму: «Прасі, што хочаш, і Я дам табе».


сказаў Ён ім: «Слухайце словы Мае! Калі хто паміж вас будзе прарок Госпадаў, Я з’яўлюся яму ў з’яве, або ў снах буду гаварыць з ім.


Калі паўстане сярод цябе прарок або той, хто кажа, што ён бачыць сон, і дасць табе знак або цуд,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы