Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 25:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 якую Абрагам купіў у сыноў Хета. Там пахаваны сам ён і Сара, жонка яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Гэта тое поле, якое купіў Абрагам у сыноў Хета. Там пахаваныя Абрагам і Сара, жонка ягоная.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 на полі, якое Абрагам набыў у сыноў Хэтавых. Там пахаваны Абрагам і Сарра, жонка ягоная.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 25:10
8 Крыжаваныя спасылкі  

І паслухаў Абрагам Эфрона, і адважыў грошы на суму, якую Эфрон назваў у прысутнасці сыноў Хета, чатырыста сікляў срэбра, як было прынята ў купцоў.


Там пахавалі яго і жонку яго, Сару, там пахаваны Ізаак з Рэбэкай, жонкай сваёй, там і Лія ляжыць пахаваная;


Ханаан жа меў сыноў: першароднага Сідона, Хета,


І калі скончыў ён абрад пахавання, звярнуўся да сыноў Хета, кажучы:


Але, калі засну з бацькамі маімі, вывезеш мяне з гэтай зямлі і пакладзеш у магілу продкаў маіх». Адказаў яму Язэп: «Зраблю я, як ты загадаў».


каб даў мне пячору Махпэла, якую мае ён на канцы поля свайго. За адпаведную цану хай мне прадасць яе ў вашай прысутнасці, каб меў я магілу ва ўласнасць».


Так вось поле Эфрона, якое было ў Махпэле, паблізу Мамрэ, дзе была пячора на ім, ды ўсе дрэвы яго ўздоўж граніцы яго кругом


Адсюль поле і пячора, што была на ім, перайшлі ад сыноў Хета да Абрагама, каб прыдбаць магілу.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы