Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСУСА 22:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 Госпад паставіў на рацэ Ярдан мяжу між намі і вамі, сыны Рубэна і сыны Гада, і таму вы не маеце ніякай часткі ў Госпада”; — і з гэтай нагоды сыны вашы адвернуць сыноў нашых ад страху Госпада.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 ГОСПАД паставіў на Ярдане мяжу між намі і вамі, сыны Рубэна і сыны Гада, і таму вы ня маеце ніякай часткі ў ГОСПАДА!” І сыны вашыя адвернуць сыноў нашых ад страху перад ГОСПАДАМ.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 Гасподзь паставіў мяжу паміж вамі і намі, сыны Рувімавыя і сыны Гадавыя, Ярдан: няма вам долі ў Госпадзе». Такім чынам вашыя сыны не дапусьцілі б нашых сыноў шанаваць Госпада.

Глядзіце раздзел Копія




ІСУСА 22:25
13 Крыжаваныя спасылкі  

Сталася таксама, што быў там нейкі чалавек Бэліяла на імя Сэба, сын Бохры, бэньямінец; і ён затрубіў у трубу і крыкнуў: «Не маем мы часткі з Давідам, ані спадчыны з сынам Ясэя! Ізраэльцы, у палаткі свае!»


Такім чынам, увесь Ізраэль, бачачы, што цар не хоча іх слухаць, у адказ сказаў яму: «Якая нам частка ў Давіда або якая спадчына ў сыне Ясэя? Ізраэлю, разыходзьцеся ў палаткі свае! Цяпер, Давід, глядзі на дом свой!» І разышоўся Ізраэль па палатках сваіх.


І пакіне Госпад Ізраэль дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўвёў у грэх Ізраэль”».


дзеля грахоў Ерабаама, якімі ён сам грашыў і ўводзіў Ізраэль у грэх, і дзеля злачынства, якім гнявіў Госпада, Бога Ізраэля.


І я ім даў адказ, кажучы: «Сам Бог Нябесны спрыяе нам, і мы, паслугачы Яго, возьмемся і адбудуем. А вы не маеце ані ўдзелу, ані права, ані памяці ў Ерузаліме».


Госпад — доля спадчыны маёй і келіха майго: Ты той, Хто трымае лёс мой.


Не маеш ты ані часткі, ані долі ў гэтым слове, бо сэрца тваё няшчырае перад Богам.


і калі мы не зрабілі гэта больш з-за руплівасці і з-за думкі пра будучыню, кажучы: “Заўтра скажуць сыны вашыя сынам нашым: “Што маеце вы супольнага з Госпадам, Богам Ізраэля?


Такім чынам, і добра падумалі, і сказалі: “Паставім сабе ахвярнік не на цэласпаленні і не на ахвярапрынашэнне,


але як сведчанне паміж намі і вамі, і паміж нашчадкамі нашымі і нашчадкамі вашымі, што мы будзем служыць Госпаду і што ў нас будзе права складаць цэласпаленні, і ахвяры, і ахвяры прымірэння; і што ні скажуць заўтра вашыя сыны сынам нашым: “Вы не маеце часткі ў Госпадзе”.


Дык вось, цяпер хай паслухае, прашу, гаспадар мой, цар, словы паслугача свайго: “Калі Госпад падгаварыў цябе супраць мяне, хай будзе Яму прыемная пахкая ахвяра; калі ж сыны чалавечыя — хай будуць яны праклятыя перад Госпадам, бо выгналі яны мяне сёння, каб я не жыў у спадчыне Госпада, кажучы: “Ідзі, служы чужым багам”.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы