Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСУСА 2:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 калі па нашым уваходзе ў гэтую зямлю не будзе гэта вяроўка з пурпуровых нітак табой прымацавана да акна, праз якое спусціла ты нас, і забяры ў дом свой бацьку свайго, і маці, і братоў, і ўвесь род свой.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 Калі мы ўвойдзем у зямлю гэтую, ты прывяжы вяроўку з пурпуровых нітак да вакна, праз якое спусьціла нас. І забяры ў дом свой бацьку твайго, маці тваю, братоў тваіх і ўсю радню тваю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 вось, калі мы прыйдзем у гэтую зямлю, ты прывяжы чырвоную вяроўку да акна, празь якое ты нас спусьціла, а бацьку твайго і маці тваю і братоў тваіх, усю сям'ю бацькі твайго зьбяры да сябе ў дом твой;

Глядзіце раздзел Копія




ІСУСА 2:18
19 Крыжаваныя спасылкі  

І Я зраблю з цябе вялікі народ, і буду цябе дабраслаўляць, і ўзвялічу імя тваё, і ты будзеш дабраславеннем.


І сказаў Госпад Ною: «Увайдзі ты з усёю сям’ёй тваёй у арку; бо ўбачыў Я, што ты справядлівы ў гэтым пакаленні перада Мною.


Бо як я змагу перанесці гора, якое будзе цярпець народ мой, і загубу роду майго?»


І кроў будзе вам на пазначэнне дамоў, у якіх вы будзеце знаходзіцца; і калі ўбачу кроў, прайду міма вас, і не будзе на вас плягі згубнай, калі буду караць зямлю Егіпецкую.


Быццам стужка чырвоная — вусны твае, і мова твая салодкая; як паловы гранатавага яблыка — шчокі твае пад вэлюмам тваім.


загадае, каб за таго, які ачышчаны, узялі дзве птушкі жывыя, чыстыя, і кедравага дрэва, і кармазынавыя ніткі, і гізоп.


Хай таксама святар дровы кедравыя і гізоп з пурпурам кіне ў агонь, у якім гарыць карова.


І хай пакладуць зверху тканіну пунсовую, а потым хай накрыюць яе пакрывалам са шкур сініх і хай прасунуць жэрдкі.


Гаворыць яму Ісус: «Сёння сталася гэтаму дому збаўленне, бо і ён ёсць сын Абрагама.


І, гутарачы з ім, увайшоў у дом, і знайшоў там шмат сабраўшыхся,


Дык я паслаў, не марудзячы, па цябе, і ты добра зрабіў, што прыйшоў. Цяпер усе мы стаім перад абліччам Бога, каб паслухаць усяго, што табе Бог даручыў».


Ён скажа табе словы, праз якія будзеш збаўлены ты і ўвесь дом твой”.


Хай дасць міласэрнасць Госпад дому Анэсіфора, бо часта ён мяне падмацоўваў і не саромеўся кайданоў маіх,


Калі ўжо Майсей абвясціў усяму народу кожнае прыказанне паводле закону, узяў кроў казлоў і быкоў з вадой, воўнай чырвонай і гізопам і пакрапіў як саму кнігу закону, так і ўвесь народ,


І яна адказала: «Як вы сказалі, няхай так будзе». І, адпусціўшы іх у дарогу, яна павесіла пурпуровую вяроўку ў акне.


Горад жа і ўсё, што ў ім было, спалілі, апрача срэбра, і золата, і меднага посуду, і жалеза, якія аддалі ў скарбоўню дома Госпадава.


У той час Ешуа пакляўся і сказаў: «Хай будзе пракляты перад абліччам Госпада чалавек, які ўзяўся б адбудаваць горад Ерыхон; хай закладвае ён падмуркі яго на сваім першародным і хай на наймалодшым з дзяцей паставіць брамы яго».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы