Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСУСА 17:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 І гаварылі сыны Язэпа да Ешуа, кажучы: «Чаму ты даў мне ўласнасць па жэрабі і адну толькі частку, хоць я маю такое мноства людзей і дабраславіў мяне Госпад?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 І прамовілі сыны Язэпа да Егошуа, кажучы: «Чаму ты даў мне адно толькі жэрабя і адну толькі частку, хоць я маю такое мноства людзей, бо так даб­раславіў мяне ГОСПАД?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Сыны Язэпа гаварылі Ісусу і сказалі: чаму ты даў мне ў надзел адно жэрабя і адну дзялянку, тым часам як я шматлюдны, бо так дабраславіў мяне Гасподзь?

Глядзіце раздзел Копія




ІСУСА 17:14
12 Крыжаваныя спасылкі  

Але бацька, пярэчачы, сказаў: «Ведаю, сын мой, ведаю, і гэты таксама стане народам і памножыцца, але брат яго меншы большым будзе за яго, і патомства яго разрасцецца ў мноства плямёнаў».


І дабраславіў іх у той дзень, кажучы: «Табою будзе дабраслаўляць Ізраэль, і скажа: “Хай учыніць табе Бог, як Эфраіму і як Манасе!”» І даў ён пяршынства Эфраіму перад Манасам.


І я даю табе болей, чым братам тваім, на адну частку, якую здабыў я з рукі амарэя мечам і лукам сваім».


І каля мяжы Манасы, ад усходу аж да мора, атрымае Эфраім адну частку ва ўласнасць.


з пакалення Юды — Калеба, сына Ефоны;


Больш шматлікім большую частку дасі; менш шматлікім — меншую; і кожнаму асобна, як цяпер яны былі палічаны, будзе дадзена уласнасць;


з пакалення Манасы, сына Язэпа; і так іх уласнасць, якая ім была дадзена, засталася пры пакаленні і родзе бацькі іх.


Такую спадчыну мелі сыны Язэпа: Манаса і Эфраім.


І Ешуа адказаў ім: «Калі ты з’яўляешся вялікім народам, ідзі ў лес і выкарчуй сабе абшары ў зямлі феразеяў і рэфаімаў, калі ўладанне тваё на гары Эфраім цеснае для цябе».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы