Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСАІ 59:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 І бачыць Госпад — няма чалавека, і засумняваўся, што няма каму прыйсці на дапамогу. Тады рука Яго прынесла Яму перамогу, а справядлівасць сама дапамагла Яму.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 І бачыў Ён, што няма чалавека, і дзівіўся, што няма заступніка. І рамяно Ягонае дапамагло Яму, і праведнасьць Ягоная падтрымала Яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 і бачыў, што няма чалавека, і зьдзіўляўся, што няма заступніка; і памагла Яму сіла Яго, і праўда Ягоная падтрымала Яго.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 59:16
19 Крыжаваныя спасылкі  

І шукаў Я паміж іх чалавека, які паставіў бы мур і стаў бы ў праломе перада Мною, каб бараніць гэтую зямлю і перашкодзіць Мне ў знішчэнні яе, але не знайшоў такога.


Няма нікога, хто прызываў бы імя Тваё, хто падняўся б і прыхінуўся да Цябе, бо Ты схаваў аблічча Сваё ад нас і папусціў нас у рукі правіннасці нашай.


Псальм. Спявайце Госпаду новую песню, бо ўчыніў Ён цуды. Паратунак у правіцы Яго і ў руцэ святой Яго.


І глядзеў Я, і не было нікога, нікога з іх, здатнага да рады, каб адказалі слова, калі іх запытаю.


І дзівіўся з іх недаверства. І хадзіў па ваколічных вёсках, навучаючы.


Агаліў вось Госпад руку Сваю святую перад абліччам усіх народаў, і пабачаць збаўленне Бога нашага ўсе канцы зямлі.


І сказаў Ён, што вынішчыць іх, каб не Майсей, выбраннік Яго: ён стаў перад Ім у расколіне, каб адвёў гнеў Свой, не губіў іх.


Чаму прыйшоў Я, і не было нікога? Клікаў, і не было каму адказаць? Ці ж бы закароткай была рука Мая, каб не мог Я адкупіць? Або няма ў Мяне сілы, каб збаўляць? Вось жа, на знак папроку Свайго высушу мора, змяню рэкі ў пустыню, згніюць рыбы без вады і здохнуць са смагі.


“Абыдзіце кругом вуліцы Ерузаліма, агледзьце і прасачыце, і пашукайце на плошчах яго, ці знойдзеце чалавека, ці ёсць такі, хто чыніў бы па справядлівасці ды шукаў праўды, і Я буду да яго літасцівы.


Госпадзе, злітуйся над намі, у Табе бо маем надзею: будзь жа нашым плячом ад рання і збаўленнем нашым у час бяды.


Ад голасу пагрозы ўцякаюць народы, ад Твайго ўзвышэння рассыпаюцца народы.


Вось, Госпад Бог прыходзіць з моцай, і плячо Яго заваладарыць: вось, адплата Яго з Ім разам і перад абліччам Яго ўзнагарода Яго.


Блізка справядлівасць Мая, наблізілася збаўленне Маё, і рукі Мае будуць судзіць народы, на Мяне астравы будуць ускладаць надзею і лічыцца будуць з Маёй рукою.


Хто стане за мяне супраць ліхадзеяў або хто стане разам са мною супраць тых, што чыняць несправядлівасць?


Прабудзіся, прабудзіся! Адзенься ў магутнасць, рука Госпада! Прабудзіся, як у мінулыя дні, у пакаленнях вякоў. Ці ж не ты паразіла Рагаба, пакалечыла дракона?


Хто ўверыў пачутаму ад нас, ды рука Госпада каму была аб’яўлена?


Прысягнуў Госпад правіцай сваёю, ды рукой Магутнасці сваёй: «Не дам больш пшаніцы тваёй на ежу непрыяцелям тваім, і не будуць піць сыны чужынца віна твайго, над якім ты працаваў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы