Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 40:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Высахла трава, і завяла кветка, бо дух — вецер Госпадаў — падуў на яе; сапраўды, народ ёсць сена.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 Высыхае трава, вяне кветка, бо вецер ГОСПАДА падзьмуў на яе. Сапраўды, народ — як трава.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 Жухне трава; вяне кветка, як павее на яе ад Госпада: так і народ - трава.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 40:7
15 Крыжаваныя спасылкі  

ён расце, быццам кветка, і вяне, і мінае, як цень, і не застаецца.


загінулі ад подыху Бога і звяліся духам гневу Яго.


Доўбня яму, як салома, і смяецца ён з посвісту шаблі.


Бо дні мае зніклі, як дым, і косці мае згарэлі, як вецце.


Быццам трава дні людскія, чалавек цвіце, як краска палявая,


ледзь павее на яе вецер, і ўжо няма яе, і месца яе невядомае.


Ты аддаляеш іх, і стануць яны сном:


зранку — як трава, што прабіваецца, зранку цвіце і вырастае, вечарам вяне і ссыхае.


але судзіць будзе бедных па справядлівасці і будзе прымаць рашэнне па справядлівасці адносна ўпакораных на зямлі; і ўдарыць Ён зямлю дубцом вуснаў Сваіх, і заб’е духам вуснаў Сваіх бязбожніка.


Жыхары іх, страціўшы сілу, задрыжалі і пакрыліся сорамам; сталіся, як сена на полі, і трава зялёная, і трава на стрэхах, што высахла ад ветру ўсходняга.


Ды вось нават не пасаджаны, нават не засеяны, нават не закараніўся іх камель у зямлі; раптам дыхнуў на іх — і павысыхалі, і віхор, як салому, панясе іх.


«Я, Я сам — Пацяшальнік ваш. Хто ты, што баішся чалавека смяротнага і сына чалавечага, які, як трава, высахне?


Спадзяваліся вы многа, і вось, атрымалася мала, і ўнеслі ў дом, і Я рассеяў гэта. А з якой прычыны? — кажа Госпад Магуццяў, — дзеля Майго дома, што ляжыць у развалінах, і вы кожны спяшаецеся ў дом свой.


а багаты – сваім прыніжэннем, бо праміне ён, як краска палявая.


Бо ўзышло ўпальнае сонца і высушыла траву, ды апала краска яе, і знік прыгожы выгляд яе. Так і багаты змарнее на шляхах сваіх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы