Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСАІ 40:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 Ці вы не ведаеце? Ці вы не чулі? Ці вам не было абвешчана ад пачатку? Ці ж вы не зразумелі асновы зямлі?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 Ці ж вы ня ведаеце? Ці ж вы ня чулі? Ці ж вам не было паведамлена ад пачатку? Ці ж вы не зразумелі падвалінаў зямлі?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 Хіба ня ведаеце? хіба вы ня чулі? хіба вам не казана было ад пачатку? хіба вы не ўразумелі асноваў зямлі?

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 40:21
17 Крыжаваныя спасылкі  

але не пераставаў сведчыць аб Сабе, чынячы дабро, даючы нам дажджы, урадлівую пару, напаўняючы ежай і радасцю сэрцы нашы».


Рука Мая заснавала зямлю, і Мая правіца распасцёрла неба. Я клічу іх, і яны становяцца разам.


Помніце пра гэта і саромейцеся! Крывадушнікі, навярніцеся сэрцамі!


І абвяшчаюць нябёсы Яго справядлівасць, бо Бог ёсць Суддзя.


А таму, што не імкнуліся пазнаць Бога, аддаў іх Бог бязглуздаму розуму, каб рабілі тое, што не належыцца,


Будуць падобныя да іх тыя, што майструюць іх [балванаў], і ўсе, што вераць у іх.


А забыўся ты на Госпада, Творцу свайго, Які распасцёр нябёсы і аснаваў зямлю; а ты ўсцяж баішся ўвесь дзень запальчывасці таго, хто цябе крыўдзіць, калі рыхтаваўся на загубу. Дзе ж тая цяпер запальчывасць крыўдзіцеля?


Такі вось жывіцца попелам; неразумнае сэрца звяло яго, ды не вызваліць ён душы сваёй і не скажа: «Ці ж не падман у правіцы маёй?»


Галіны яго, павысыхаўшы, адломяцца, прыдуць жанчыны і папаляць іх. Бо гэты народ неразумны, таму не пашкадуе яго Той, Хто стварыў яго, і Хто ўфармаваў яго, не пашкадуе яго.


Спачатку стварыў Бог неба і зямлю.


Ці не чуў? З даўнасці ўчыніў Я гэта, з дзён старажытнасці Я задумаў гэта, а цяпер здзейсніў, каб было на выкараненне, каб гарады ўмацаваныя абярнуліся каменнем.


Ці не ведаеш? Або ці не чуў? Бог, спрадвечны Госпад, Які стварыў межы зямлі, Ён не спыніцца, і не стоміцца, і не зняможацца; немагчыма спасцігнуць мудрасць Яго!


Ён расцягвае поўнач над пусткаю і павесіў зямлю на нічым.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы