Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСАІ 39:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Дык сказаў ён: «Што бачылі яны ў тваім доме?» Эзэкія адказаў: «Усё, што ёсць у доме маім, бачылі: не было аніводнай рэчы, якой не паказаў бы ім з сваіх каштоўнасцей».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 І сказаў [Ісая]: «Што бачылі яны ў доме тваім?» І сказаў Эзэкія: «Усё, што ёсьць у доме маім, яны бачылі. Не было рэчы, якой я не паказаў бы ім у сховішчах».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 І сказаў Ісая: што бачылі яны ў доме тваім? Эзэкія сказаў: бачылі ўсё, што ёсьць у доме маім; нічога не засталося ў скарбніцах маіх, чаго я не паказаў бы ім.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 39:4
8 Крыжаваныя спасылкі  

калі ўтойваў я грэх свой, як чалавек, і калі хаваў за пазухай злачыннасць сваю;


Калі павернеш вочы свае да багацця — яго ўжо няма, бо крылы сабе прыправіць; бо зробіць яно сабе крылы, як у арла, і паляціць у неба.


Хто ўтойвае злачынствы свае — не будзе жыць у шчасці; хто прызнаецца і пакіне гэта, даб’ецца міласэрнасці.


Тады вось прыйшоў да Эзэкіі, цара, Ісая, прарок, і сказаў яму: «Што сказалі гэтыя людзі ды адкуль прыбылі яны да цябе?» І сказаў Эзэкія: «З далёкай зямлі прыбылі яны да мяне, з Бабілона».


Дык сказаў Ісая Эзэкіі: «Паслухай слова Госпада Магуццяў:


«Багацце тваё, усе скарбы твае Я аддам на разрабаванне, і вышыні твае — за грахі ва ўсіх межах тваіх.


І сказаў Ешуа Ахану: «Сыне мой, аддай славу Госпаду, Богу Ізраэля, і прызнайся, і скажы ты мне, што ты зрабіў; не ўтойвай».


Калі вызнаём нашы грахі, дык Ён – верны і справядлівы, каб дараваць нам грахі ды ачысціць нас ад усякае несправядлівасці.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы