Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 7:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 І не ўгледзіць мяне позірк чалавека; вочы Твае — на мяне, а мяне ўжо не будзе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 І ня ўгледзіць мяне вока чалавека, вочы Твае глянуць на мяне, а мяне ўжо няма.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 Ня ўбачыць мяне вока таго, хто бачыў мяне; вочы Твае на мяне, - і няма мяне.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 7:8
14 Крыжаваныя спасылкі  

А цяпер, калі дзіця памерла, навошта маю пасціць? Ці ж я змагу яго вярнуць? Хутчэй я пайду да яго, яно ж да мяне не вернецца».


Ты закаваў у кайданы ногі мае, і пільна сочыш за ўсімі сцежкамі маімі, і прыглядаешся да слядоў ног маіх.


А чалавек, які слабее і памірае, адыходзіць, і я пытаюся: “Дзе ён?”


І Ты лічыш вартым на такога адкрываць вочы Свае і весці яго на суд з Сабою?


Як сон, што адлятае, ён не знойдзецца, праміне ён, як начное марыва.


Вока, якое бачыла яго, ужо не ўбачыць, і яго месца больш не будзе глядзець на яго.


Багаты, калі засне, нічога з сабой не забярэ; расплюшчыць ён вочы свае і нічога не знойдзе.


Цяпер вось маўчаў бы я ў супакоі і адпачываў бы ўва сне сваім


Чаму ж Ты не адпускаеш граху майго і чаму не здымаеш правіннасці маёй? Вось, цяпер я засну ў парахне; і калі назаўтра будзеш шукаць мяне, то не будзе мяне!»


Калі выкараняць яго з месца яго, яно адмовіцца ад яго і скажа: “Не ведаю цябе”.


ледзь павее на яе вецер, і ўжо няма яе, і месца яе невядомае.


і я прайшоў міма, і вось не было ўжо яго; і шукаў я яго, а ён не знайшоўся.


Здымі з мяне пакаранне Тваё, гіну я ад удару рукі Тваёй.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы