Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 5:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Ад шасці бед збавіць цябе, і ў сёмы раз не кране цябе няшчасце.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 Ад шасьці бедаў збавіць цябе, і ў сёмы раз не кране няшчасьце цябе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 У шасьці бедах ратуе цябе, і ў сёмай не кране цябе ліха.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 5:19
16 Крыжаваныя спасылкі  

КОФ. Блізкі Госпад да тых, што спакутаваны сэрцам, і пакораных духам Ён уратуе.


Вас наведала спакуса, ніякая іншая, як чалавечая. Верны ж Бог, Які не дапусціць для вас спакушэння большага, чым можаце вытрымаць, але са спакусай стварае магчымасць яе пераадолець, каб вы маглі выстаяць.


Бо справядлівы сем разоў упадзе і ўзнімецца; а бязбожнікі ўпадуць у ліха.


дык ведае Госпад, як пабожных выратаваць ад спакушэння, а несправядлівых захаваць на пакаранне ў дзень суда,


Не хочам, браты, каб вы не ведалі пра наша гора, якое сталася ў Азіі, бо нас страшна прыціснула звыш сілы, так што не спадзяваліся жыць.


калі бо наш Бог, якому мы служым, можа нас выратаваць з распаленай печы, то і з тваіх рук, цару, вызваліць.


Тады цар загадаў, і прывялі Даніэля, і ўкінулі яго ў ільвіны роў. І цар звярнуўся да Даніэля і сказаў: «Твой Бог, Якому так трывала служыш, Сам вызваліць цябе».


РЭС. Многа бед у справядлівых, але з усіх іх уратуе іх Госпад.


Насадзіў Ты людзей на галовы нашы, прайшлі мы праз агонь і ваду, і вывеў Ты нас да палёгкі.


Будзе клікаць мяне, і Я выслухаю яго, у бядзе Я разам з ім, вырву яго і ўслаўлю яго.


Шэсць ёсць рэчаў, якія Госпад ненавідзіць, і сем — агідныя для душы Яго:


Калі пойдзеш праз ваду, з табой буду, і рэкі не затопяць цябе; калі будзеш ісці праз агонь, не згарыш, і полымя не спаліць цябе,


у гэты ж дзень, калі збудзецца гэта на тваіх вачах, Я вызвалю цябе, — кажа Госпад, — і ты не будзеш выдадзены ў рукі людзей, якіх ты баішся.


Падняўшыся ж, Азарыя так маліўся і, раскрыўшы свае вусны, казаў пасярэдзіне агню:


І прынеслі адзін камень, і пакладзены ён быў па-над адтулінаю рова; цар апячатаў яго сваёй пячаткай і пячаткай сваіх магнатаў, каб нішто не змянілася ў справе Даніэля.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы