Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 3:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 з царамі і ўладарамі зямлі, якія ствараюць сабе дамы магілы;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 з валадарамі і радцамі зямлі, якія пабудавалі сабе дамы магілы,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 з царамі і дарадцамі зямлі, якія забудоўвалі сабе пустыні,

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 3:14
17 Крыжаваныя спасылкі  

Ён пасяліўся ў гарадах апусцелых, і ў дамах пустых, што ў курганы ператварыліся.


сцягну цябе з тымі, хто сыходзіць у магілу, да людзей даўніх часоў, і памяшчу цябе ў глыбінях зямлі, як руіны, навечна, з тымі, якія сыходзяць у магілу, так, каб больш не жыў ты ды больш не паўстаў у зямлі жывых.


Ды адбудуе народ твой старажытныя руіны, адновіш ты падмуркі многіх пакаленняў: і назавуць цябе аднавіцелем руінаў, выправіцелем дарог, каб можна было жыць.


Гора тым, што далучаюць дом да дома, а поле яднаюць з полем аж да канца зямельных надзелаў! Ці ж вы адны толькі жывяце на сярэдзіне зямлі?


Няма ў чалавека моцы ані панаваць над духам, ані паўстрымаць дух, і не мае ён моцы над днём смерці, ды аніякага вызвалення ад надыходу вайны, і не ўратуе бязбожніка бязбожнасць.


Памятай, якое кароткае маё жыццё. Дзеля якой марнасці стварыў Ты ўсіх сыноў чалавечых?


Такая дарога тых, у якіх спадзяванне на саміх сябе, і такі канец тых, якія сваёй гаворкай захапляюцца.


Ведаю, што Ты выдасі мяне на смерць, дзе ўсталяваны дом кожнаму жывому.


Ён выводзіць радцаў пазбаўленымі багацця, а суддзяў — спустошанымі.


І супачыў Саламон з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго; і пачаў цараваць замест яго сын яго Рабаам.


І супачыў Давід з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давідавым.


Ён развязвае пояс цароў і вяроўкай абвязвае іх сцёгны.


Усе валадары народаў, усе адпачываюць у славе, кожны ў сваёй грабніцы.


“Што табе тут? Або хто табе гэты, што ты высек сабе тут грабніцу?” Высякаючы высока грабніцу сваю, у скале ён выдзеўб сабе жытло.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы