Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 3:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 Чаму ж я не памёр ва ўлонні? [Чаму] выйшаўшы з чэрава, не згінуў адразу?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Чаму яшчэ ненароджаным, я не памёр? Чаму народжаны, не памёр раптам?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 Чаму не памёр я, выходзячы з нутробы, і не сканаў, калі выйшаў з чэрава?

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 3:11
15 Крыжаваныя спасылкі  

«Паслухай Мяне, доме Якуба, і ўся рэшта дому Ізраэля, якога Я нашу ад улоння, якога Я гадую ад пачацця.


“Дай ім, Госпадзе! Што дасі ім? Дай ім улонне без дзяцей і высахлыя грудзі!”


«Гора мне, маці мая, што мяне нарадзіла, бо нарадзіла ты мяне, чалавека звадкі і чалавека нязгоды на ўсёй зямлі! Не пазычаю і не даю нікому пазыкі, але ўсе мяне праклінаюць.


На Табе я ўгрунтаваўся ад нараджэння, з улоння маці маёй Ты апякун мой, для Цябе хвала мая заўсёды.


Хай сплывуць яны, як вада імклівая, бы трава стаптаная, хай ссохнуць.


бо яна не зачыніла ўваходу ўлоння, якое насіла мяне, і не ўхіліла злога ад вачэй маіх.


Навошта быў прыняты каленямі? І навошта быў кормлены грудзьмі?


Вось жа, пахваліў я больш памерлых, якія ўжо спачылі, чым жывых, якія яшчэ жывуць,


і вырашыў, што шчаслівейшы за абодвух — той, хто яшчэ не нарадзіўся і не бачыць ліхіх спраў, што адбываюцца пад сонцам.


ён, які не забіў мяне ва ўлонні маці, каб сталася для мяне маці мая магілай, а ўлонне яе вечна было цяжарным.


Калі б хто нарадзіў сто дзяцей, і жыў шмат гадоў, і дні яго гадоў памножыліся, а душа яго не насыцілася дабром маёмасці сваёй, і нават не меў бы пахавання, аб такім я кажу, што шчаслівейшы за яго выкідыш.


Хоць ён і не бачыў святла, і не ведае нічога, большы супакой у гэтага, чым у таго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы