Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 16:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Маршчыны мае сведчаць супраць мяне, і паўстае змардаванасць перад абліччам маім, пярэчачы мне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 Зморшчкі мае сьведчаць супраць мяне, паўстае слабасьць мая супраць мяне, дакараючы мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 Ты пакрыў мяне маршчынамі ў сьведчаньне супроць мяне; паўстае на мяне зморанасьць мая, у твар дакарае мяне.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 16:8
10 Крыжаваныя спасылкі  

Ты ставіш сведкаў Сваіх супраць мяне і павялічваеш гнеў Твой на мяне, і кары Твае будуць ваяваць са мною.


Пацямнела ад горычы вока маё, і члены цела майго сталіся, нібы цень.


Да скуры маёй у змардаваным целе прысохла косць мая, і змарнелі дзёсны мае вакол зубоў маіх.


Цела яго высыхае на вачах, і косці, якіх не было відаць, адкрываюцца.


І даў Ён ім паводле просьбы іх, і паслаў насычанасць у душы іх.


Калені мае саслабелі ад посту, а цела маё схуднела без алею.


Дзеля гэтага і Валадар, Госпад Магуццяў, пашле схудненне на тлустых яго; а пад славай яго разгарыцца полымя, быццам пажар.


З канцоў зямлі чулі мы хвалебныя спевы: «Слава Справядліваму!» Але я сказаў: «Таямніца мая ў мяне, таямніца мая ў мяне. Гора мне!» Крывадушнікі крывадушнічаюць, і крывадушнічаюць крывадушнасцю крывадушнікаў.


каб Яму паставіць Сабе Царкву слаўнай, без пляміны ці зморшчыны або чагосьці падобнага, але каб была яна святая і беззаганная.


Поўная выйшла я, а пустой вярнуў мяне Госпад; дык навошта называць Наомі мяне, якую ўпакорыў Госпад і на якую спаслаў бяду Усемагутны?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы