Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 12:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 Ён змяняе ход думак зямных валадароў народа і падманвае іх; і ўчыніць Ён, каб яны блукалі па забытых шляхах.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 Ён забірае розум у начальнікаў народаў зямлі, і дае ім блукаць па пустых бездарожжах.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 адбірае розум у стрэйшынаў народу зямлі і пакідае іх блукаць у пустыні, дзе няма дарогі;

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 12:24
12 Крыжаваныя спасылкі  

Праліў Ён пагарду на князёў і прымусіў іх блудзіць па пустыні бездарожнай.


змяняючы вусны праўдзівых і забіраючы вучонасць старых.


Вось, стаўся Эфраім, як галубіца неразумная, што не мае развагі; клікалі ў Егіпет, пайшлі ў Асірыю.


У той самы час вярнуўся да мяне розум мой, і на гонар царства майго і бляск мой вярнуўся ён да мяне; і магнаты мае, і намеснікі мае адшукалі мяне ды вярнулі мне царскую ўладу, ды далі мне яшчэ большую ўладу.


Тады Даніэль, які называўся Балтасар, трапіў на нейкі час у ашаламленне, і думкі яго трывожылі яго. Цар жа сказаў яму ў адказ: «Хай сон і выясненне яго не турбуюць цябе, Балтасару». Балтасар адказаў: «Гаспадару мой, а каб жа сон тычыўся тваіх ворагаў, а яго выясненне тваіх супраціўнікаў.


Прадказанне Егіпту. Вось, Госпад едзе на лёгкім воблаку і ўваходзіць у Егіпет; і задрыжаць ідалы егіпецкія перад абліччам Яго, і сэрца Егіпта самлее пасярод яго.


Яны блудзілі па пустыні, па бязлюддзі, не знаходзілі дарогі да горада абжытага.


Сэрца іх аддаліў Ты ад разумення, таму яны не ўзвысяцца.


Не забівай іх, каб ніколі не забыўся народ мой; расцерушы іх магуццем Тваім і зруйнуй іх, Госпадзе, абаронца мой!


Але пень яго каранёў пакіньце ў зямлі і ў кайданах з жалеза і медзі сярод палявых траў, хай палівае яго раса з неба, і траву палявую хай дзеліць са звярамі дзікімі.


Яго чалавечае сэрца хай зменіцца, і хай атрымае сэрца звярынае; і хай сем прамежкаў часу над ім праміне!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы