Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 12:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 Ён памнажае народы і нішчыць іх, і людзей пашырае і губіць, а знішчаных ізноў аднаўляе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 Ён народ узьвялічвае і нішчыць, пашырае народы і губіць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 памнажае народы і вынішчае іх; расьсявае народы і зьбірае іх;

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 12:23
13 Крыжаваныя спасылкі  

Павялічыў Ты народ, Госпадзе, павялічыў народ, праславіўся; пашырыў усе межы зямлі.


Памножыў Ты радасць і павялічыў весялосць. Радуюцца яны перад Табою, як радуюцца ў пару жніва, як цешацца, калі дзеляць здабычу.


З найменшага станецца тысячай, з малога — народам магутным. Я, Госпад, учыню гэта скора ў свой час.


І дабраславіў Ён іх, і памножыліся яны надзвычайна, і жывёлы іх не паменшыў.


Засвішчу ім і збяру іх, бо адкупіў іх, і стануць яны шматлікімі, як былі шматлікімі раней.


Як незлічоныя ёсць зоркі нябесныя і як без ліку пяску марскога, так Я памножу патомства паслугача Майго Давіда і паслугачоў Маіх, левітаў”.


І загучыць адтуль хвала і галасы, поўныя радасці, і Я памножу іх, і не паменшаюць, і праслаўлю іх, і не будуць у пагардзе.


Зважце на Абрагама, бацьку вашага, ды на Сару, якая нарадзіла вас, бо паклікаў Я яго аднаго, і дабраславіў яго, і павялічыў яго.


У будучыя дні Якуб укараніцца, Ізраэль зацвіце і разрасцецца, ды напоўняць яны сусвет плёнам».


Таму Бог добра абышоўся з павітухамі, а народ разрастаўся і рабіўся вельмі дужым;


сыны Ізраэля размнажаліся, узмацняючыся, дужэлі і хутка запаўнялі зямлю.


Ён з адной крыві ўчыніў увесь род чалавечы, каб пражываў на ўсім абліччы зямлі, вызначаючы пэўны час і межы іх пражывання,


І засталося іх мала, і змарнелі яны ад прыгнёту ліхіх і ад пакуты.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы