Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 6:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 А паслугач чалавека Божага, устаўшы рана, выйшаў і ўбачыў войска вакол горада, і коней, і калясніцы, і паведаміў яму, кажучы: «О гаспадару мой, што будзем рабіць?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 І ўстаў рана слуга чалавека Божага, і выйшаў, і вось, войска вакол гораду, коні і калясьніцы. І сказаў [Элісэю] юнак ягоны: «Аёй, гаспадару мой! Што будзем рабіць?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 Раніцай служка чалавека Божага ўстаў і выйшаў; і вось, войска вакол горада і коні і калясьніцы. І сказаў яму слуга ягоны: шкада, гаспадару мой! што нам рабіць?

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 6:15
13 Крыжаваныя спасылкі  

І Ён сказаў ім: «Чаму вы [гэтак] палахлівы, малаверныя?» Затым, падняўшыся, загадаў вятрам і мору, і наступіла вялікая ціша.


Божа наш, дык Ты не асудзіш іх? Мы бо не маем такой сілы, каб маглі мы супрацівіцца такому мноству, якое нахлынула на нас; але паколькі мы не ведаем, што маем рабіць, то вочы нашы звяртаюцца да Цябе».


Ці не зразумеюць усе тыя, што чыняць несправядлівасць, тыя, што пажыраюць народ Мой, быццам лусту хлеба? Бога не паклікалі яны;


І ўстаў Майсей і Ешуа, яго памочнік; і, узыходзячы на гару Божую,


І, калі прыбылі ў Саламіну, прапаведавалі слова Божае ў сінагогах юдэйскіх. Мелі ж яны Яна ў дапамогу.


А здарылася, што, калі адзін сек дрэва, сякера ўпала ў ваду, і закрычаў ён і сказаў: «О гаспадару мой! Яна ж пазычаная!»


Але і праказа Наамана прыстане да цябе і да нашчадкаў тваіх назаўсёды». І выйшаў Гэхазі ад яго белы, як снег, ад праказы.


А Гэхазі, паслугач чалавека Божага, сказаў: «Гаспадар мой пашкадаваў Наамана, сірыйца гэтага, бо не прыняў ад яго таго, што ён прынёс; жыве Госпад, пабягу за ім і нешта атрымаю ад яго».


І запытаўся Язафат: «Ці няма тут прарока Госпадава, каб праз яго спытаць Госпада?» І адказаў адзін з паслугачоў цара Ізраэля: «Ёсць тут Элісей, сын Сафата, які паліваў вадой рукі Іллі».


І ён, вярнуўшыся, узяў пару валоў і склаў іх у ахвяру, і на ярме валоў зварыў мяса і даў людзям, каб елі. І, сабраўшыся, пайшоў за Іллёй, і стаў яго слугой.


Дык паслаў ён туды коней, і калясніцы, і моцную дружыну ваяроў; калі прыйшлі яны ноччу, яны акружылі горад.


А ён адказаў: «Не бойся, бо болей тых, хто з намі, чым тых, хто з імі».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы