Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 4:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Такім чынам, падрыхтуем малы пакойчык, абгароджаны сцяною, і паставім у ім для яго ложак, і стол, і ўслончык, і падсвечнік, каб, калі зойдзе да нас, застаўся там».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 Дык зробім верхні пакойчык, і паставім у ім ложак, стол, зэдлік і сьвечнік, і станецца, калі ён зойдзе да нас, застанецца там».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 зробім невялікую сьвяцёлку над сьцяною і паставім яму там пасьцель і стол, і сядзеньне і сьвяцільню, і калі ён будзе прыходзіць да нас, хай заходзіць туды.

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 4:10
11 Крыжаваныя спасылкі  

А ён сказаў ёй: «Дай мне сына твайго». І ён узяў яго ад грудзей яе, і занёс у верхні пакой, дзе сам пражываў, і паклаў яго на ложак свой;


І сталася аднойчы, што зайшоў ён туды, і падняўся ў пакойчык, і там заначаваў.


Высакародны ж дасць парады высакародныя, ды сам да высакародных рэчаў імкнецца.


І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: “Што зрабілі вы аднаму з гэтых братоў Маіх найменшых, тое Мне зрабілі”.


Бо хто падасць вам кубак вады ў імя Маё, таму што вы – Хрыстовы, сапраўды кажу вам: не страціць узнагароды сваёй.


Ёана, жонка Хузы, пракуратара Ірадава, і Зузана, і многа іншых, якія служылі Яму з маёмасці сваёй.


бярыце ўдзел у патрэбах святых, будзьце гасцінныя.


і зважайма адзін на аднаго, заклікаючы да любові і да добрых учынкаў.


Не забывайцеся пра гасціннасць, бо дзякуючы ёй некаторыя, не ведаючы, анёлам аказалі гасціннасць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы