Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 13:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 і сказаў: «Адчыні акно на ўсход». І, калі ён адкрыў, сказаў Элісей: «Страляй!» І ён стрэльнуў. І Элісей сказаў: «Страла збаўлення Госпада і страла збаўлення супраць Сірыі. І ты паб’еш Сірыю ў Афэку і знішчыш яе».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 і сказаў: «Адчыні вакно на ўсход». І ён адчыніў, і сказаў Элісэй: «Страляй!» І ён стрэліў, а [Элісэй] сказаў: «Страла перамогі ГОСПАДА і страла перамогі над Сірыяй. Ты паб’еш Сірыю ў Афэку дашчэнту».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 і сказаў: адчыні акно на ўсход. І ён адчыніў. І сказаў Елісей: стрэльні. І ён стрэліў. І сказаў: гэта страла збавеньня ад Госпада і страла збавеньня супроць Сірыі, і ты паб'еш Сірыйцаў у Атэку дарэшты.

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 13:17
14 Крыжаваныя спасылкі  

Такім чынам, праз год Бэнадад сабраў сірыйцаў і пайшоў у Афэк ваяваць з Ізраэлем.


Бо слова крыжа для тых, што ідуць у пагібель, ёсць вар’яцтва, а тым, што ідуць у збаўленне, – сіла Божая.


і калі пачуеш стукат крокаў як бы ідучага па вершалінах дрэў тутавых, тады спяшайся, бо тады выйдзе Госпад перад абліччам тваім, каб разбіць лагер філістынскі».


І было слова Самуэля да ўсяго Ізраэля. І сталася ў тыя дні, што прыйшлі філістынцы ваяваць; і выйшаў Ізраэль на бой з філістынцамі, і расклаўся лагерам каля Абэн-Эзэра. Філістынцы ж прыйшлі ў Афэк і выстраіліся ў баявым парадку супраць Ізраэля.


Таксама вазьмі ў руку сваю кій гэты, якім будзеш учыняць знакі».


Сказаў тады Ён яму: «Што трымаеш у руцэ сваёй?» Адказаў: «Кій».


цар Афэка — дзевятнаццаты, цар Сарона — дваццаты,


сказаў ён цару Ізраэля: «Пакладзі руку сваю на лук!» І, калі той паклаў руку сваю, Элісей паклаў рукі свае на рукі цара


І далей сказаў: «Вазьмі стрэлы!» І, калі ён узяў іх, сказаў зноў яму: «Удар стралою па зямлі!» І, калі ён ударыў тры разы і перастаў,


Сем дзён рыхтавалі баявыя страі адны супраць другіх, а ў сёмы дзень распачаўся бой; і сыны Ізраэля забілі сто тысяч сірыйскай пяхоты ў адзін дзень.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы