Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 8:40 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

40 каб яны баяліся Цябе ўва ўсе дні, пакуль жывуць на зямлі, якую Ты даў бацькам нашым.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

40 каб яны баяліся Цябе ў-ва ўсе дні, пакуль жывуць на абліччы зямлі, якую Ты даў баць­кам нашым.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

40 каб яны баяліся Цябе праз усе дні, пакуль жывуць на зямлі, якую Ты даў бацькам нашым.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 8:40
18 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў: «Не падымай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога! Цяпер пераканаўся Я, што ты шануеш Бога і не пашкадаваў сына свайго адзінароднага дзеля Мяне».


Ты выслухай з неба, з месца прабывання Свайго, і зноў злітуйся, і дай кожнаму паводле ўсіх шляхоў яго, бо Ты бачыш сэрца яго, бо Ты толькі адзін ведаеш сэрцы ўсіх сыноў чалавечых,


Таксама калі іншаземец, які не з Твайго народа Ізраэля, прыйдзе з далёкага краю дзеля імя Твайго,


будзе дабраслаўляць Ён усіх, хто шануюць Госпада, — як малых, так і вялікіх.


Бо ў Цябе — адпушчэнне [грахоў], каб мы шанавалі Цябе.


І сказаў Майсей народу: «Не палохайцеся, бо выпрабаваць вас прыйшоў Бог і каб страх Яго быў у вас, каб вы не грашылі».


Але пасля таго навернуцца сыны Ізраэля і будуць шукаць Госпада, Бога свайго, і Давіда, цара свайго, і з пашанай будуць ставіцца да Госпада і да Яго дабра ў канцы дзён.


пабожны і богабаязны з усім домам сваім, які рабіў шматлікія міласціны народу ды заўсёды маліўся да Бога.


Тым часам царква мела супакой ва ўсёй Юдэі, Галілеі і Самарыі, будавалася і хадзіла ў страху Госпадавым і ў пацяшэнні ад Духа Святога ўзрастала.


Такія вось загады і законы, якія вы павінны спаўняць у зямлі, якую Госпад, Бог бацькоў вашых, мае даць табе, каб валодаў ты ёю ва ўсе дні, у якія крочыш ты па зямлі:


Госпада, Бога твайго, шануй, і Яму служы, і Яго імем прысягай.


Шануй Госпада, Бога твайго, і беражы ўсе прыказанні і загады Яго, якія даручаю табе, сынам і нашчадкам тваім на ўсё жыццё, каб даўгавечныя былі дні твае.


Дык вось, прымаючы валадарства непарушнае, будзьма мець ласку, праз якую, падабаючыся Богу, будзем служыць Яму з багабойнасцю і страхам.


каб усе народы на зямлі пазналі наймагутнейшую руку Госпада і каб вы ва ўсе дні баяліся Госпада, Бога вашага».


Хто не забаіцца Цябе, Госпадзе, і не стане славіць імя Тваё? Бо Ты адзін святы, бо ўсе народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо яўнымі сталіся справядлівыя суды Твае!»


І голас зышоў ад пасада, кажучы: «Слаўце Бога нашага, усе паслугачы Яго, якія Яго баяцца, малыя і вялікія».


Такім чынам, бойцеся Госпада і служыце Яму ў праўдзе і ўсім сэрцам вашым; бо вы бачылі вялікія справы, якія Ён зрабіў вам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы