3 ЦАРСТВАЎ 3:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)22 І другая жанчына адказала: «Гэта няпраўда, бо мой сын жыве, а твой памёр». А тая казала: «Ты хлусіш. Гэта твой сын памёр, а мой жыве». І так спрачаліся яны перад царом. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)22 А сказала іншая жанчына: «Не, бо сын мой жывы, а твой памёр». А тая казала: «Не, гэта твой сын памёр, а мой жывы». І спрачаліся яны перад абліччам валадара. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)22 І сказала другая жанчына: не, мой сын жывы, а твой сын мёртвы. А тая казала ёй: не, твой сын мёртвы, а мой жывы. І гаварылі яны так перад царом. Глядзіце раздзел |