Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 22:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 А пасланец, які пайшоў паклікаць Міхея, сказаў яму, кажучы: «Вось, усе прарокі ў адзін голас прадказваюць цару добрае; дык і ты кажы, як яны, і гавары добрае».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 А пасланец, які пайшоў паклікаць Міхея, прамовіў да яго, кажучы: «Вось, словы прарокаў у адзін голас [прадказ­ваюць] валадару добрае. Дык няхай слова тваё будзе як кожнага з іх, і прамоў добрае».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 Пасланы, які пайшоў паклікаць Міхея, казаў яму: вось, словы прарокаў адзінагалосна прадказваюць цару добрае; хай бы і тваё слова было сугалоснае са словам кожнага зь іх; скажы і ты добрае.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 22:13
12 Крыжаваныя спасылкі  

І ўсе прарокі падобна прарочылі, кажучы: «Ідзі на Рамот у Галаадзе і перамагай, і Госпад аддасць яго ў рукі цара».


Міхей сказаў яму: «Жыве Госпад, бо што скажа мне Госпад, тое і я скажу!»


І гаворыць ён у сэрцы сваім: «Забыўся Бог, адвярнуў аблічча Сваё, не паглядзіць ніколі».


Кіраўніку хору. Давідаў. На Госпада спадзяюся, што ж кажаце вы душы маёй: «Перасяляйся на гару, нібы птушка»?


Кіраўніку хору. Псальм Давідаў. Сказаў неразумны ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Яны аддаліся распусце і мярзотныя рэчы рабілі; няма нікога, хто робіць дабро.


Гэтак ты чыніш, а Я маўчу. Ці не думаеш ты, што Я быў падобны да цябе? Я буду абвінавачваць цябе, і адкрыю гэта [ўсё] перад табою.


Сваёй пераваротнасцю ўзрадавалі цара, а лгарствамі сваімі — князёў.


Калі які чалавек, ветрам узбуджаны, скажа хлусліва: “Я буду праракаваць табе пра віно і напоі”, той быў бы прарокам гэтага народа.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы