Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 21:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 А змест пісьма быў такі: «Аб’явіце пост і пасадзіце Набота на чале народа,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 І напісала яна ў лістах, кажучы: «Абвясьціце пост і пасадзіце Набота перад народам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 У пісьмах яна пісала так: абвясьцеце пост і пасадзеце Навутэя на першае месца ў народзе

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 21:9
8 Крыжаваныя спасылкі  

і насупраць яго пасадзіце двух людзей, сыноў Бэліяла, і хай яны засведчаць: “Ты зняважыў Бога і цара”; і выведзіце яго, і ўкамянуйце, каб памёр».


Такім чынам, напісала яна ліст ад імя Ахаба і запячаткавала яго пярсцёнкам яго, і паслала старэйшынам і магнатам, якія жылі разам з Наботам у яго горадзе.


Вось, вы посціце для звадак і спрэчак ды чыніце бязбожную бойку. Не посціце, як сёння, каб чуўся на вышыні голас ваш.


ды, адпраўляючы іх у Бэтлехэм, сказаў: «Ідзіце і даведайцеся дакладна пра Дзіцятка; і, калі знойдзеце, паведаміце мне, каб і я, пайшоўшы, пакланіўся Яму».


Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі. Вы і самі не ўваходзіце, і тым, што ўваходзяць, не дазваляеце ўвайсці.


якія аб’ядаюць дамы ўдоў і дзеля віду доўга моляцца. Яны атрымаюць цяжэйшае пакаранне».


Затым павялі Ісуса ад Каяфы ў прэторыю. А было гэта нараніцы. І самі не ўвайшлі ў прэторыю, каб не спаганіцца, але каб маглі есці Пасху.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы