3 ЦАРСТВАЎ 2:42 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)42 І паслаў па яго цар, і сказаў яму: «Ці не прысягнуў я табе Госпадам і не папярэдзіў цябе: у які дзень ты выйдзеш туды ці сюды, ведай, што напэўна памрэш? І ты адказаў мне: “Добрае гэтае слова, што я чуў”. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)42 І паслаў валадар, і паклікаў Шымэя, і сказаў яму: «Ці не запрысяг я табе на ГОСПАДА і ці не засьведчыў табе, кажучы: “У дзень, калі ты зыйдзеш адсюль і пойдзеш туды ці сюды, ведай, што сьмерцю памрэш”? І ты казаў мне: “Добрае слова, якое я пачуў”. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)42 І паслаўшы, паклікаў цар Сэмэя і сказаў яму: ці не прысягаў я табе Госпадам і ці не абвяшчаў табе, кажучы: ведай, што ў той дзень, як ты выйдзеш і пойдзеш куды-небудзь, канечне памрэш? і ты сказаў мне: добра; Глядзіце раздзел |