Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 18:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 Але Ілля адказаў: «Жыве Госпад Магуццяў, перад абліччам Якога стаю: сёння я пакажуся яму».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 І сказаў Ільля: «Як жывы ГОСПАД Магуцьцяў, перад абліччам Якога я стаю, яшчэ сёньня я зьяўлюся яму».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 І сказаў Ільля: жывы Гасподзь Саваоф, прад Якім я стаю! сёньня я пакажуся яму.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 18:15
19 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў прарок Ілля Тэсбіт з Тэсбы ў Галаадзе Ахабу: «Жыве Госпад, Бог Ізраэля, перад Якім я стаю. У гэтыя гады не будзе ані расы, ані дажджу, пакуль я не скажу!»


Жыве Госпад, Бог твой! Няма народа або царства, да якога б не паслаў гаспадар мой, каб цябе адшукаць, калі адказалі ўсе: “Няма яго тут”, — ён казаў прысягнуць кожнаму царству і кожнаму народу, што цябе нельга там знайсці.


І, адказваючы, сказаў яму Анёл: «Я – Габрыэль, што стаю перад Богам, і пасланы гаварыць з табою і абвясціць табе гэтую радасную вестку.


і раскладуць іх для сонца, месяца ды ўсяго войска нябеснага, якіх яны любілі ды якім служылі, за якімі хадзілі, якіх шукалі і якім пакланяліся.


І ўсклікаў адзін да аднаго, і гаварыў: «Святы, святы, святы Госпад, Бог Усемагутны, — уся зямля поўная славы Тваёй!»


Дабраслаўляйце Госпада, усе магуцці Яго, слугі Яго, якія выконваеце волю Яго.


Ці ёсць лік войскам Яго? І над кім не ўзыдзе святло Яго?


і каб часам, калі падымеш вочы ў неба і ўбачыш сонца і месяц, і зоркі, і ўсё нябеснае войска, не спалохаўся і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо Госпад, Бог твой, прызначыў іх усім народам, якія ёсць пад небам.


але Ешуа, сын Нуна, твой паслугач, ён туды ўвойдзе. Яго падбадзёрвай, бо ён размяркуе зямлю Ізраэлю.


Такім чынам былі закончаны нябёсы і зямля, і ўсё воінства іх.


І ты мне цяпер кажаш: “Ідзі і скажы гаспадару свайму: “Вось, Ілля тут”, каб ён забіў мяне”».


Дык Абдзія пайшоў насустрач Ахабу і сказаў яму. І пайшоў Ахаб насустрач Іллі.


Міхей сказаў яму: «Жыве Госпад, бо што скажа мне Госпад, тое і я скажу!»


у гэты ж дзень, калі збудзецца гэта на тваіх вачах, Я вызвалю цябе, — кажа Госпад, — і ты не будзеш выдадзены ў рукі людзей, якіх ты баішся.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы