Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 3:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 І прыйшоў Ёаб да цара, і сказаў яму: «Што ты зрабіў? Вось, прыйшоў да цябе Абнэр; чаму ты адпусціў яго і ён адышоў у супакоі?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 І прыйшоў Ёаў да валадара, і сказаў: «Што ты зрабіў? Вось, прыйшоў да цябе Абнэр. Навошта ты адпусьціў яго, і ён адыйшоў?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 І прыйшоў Ёаў да цара і сказаў: што ты зрабіў? вось, прыходзіў да цябе Авэнір; навошта ты адпусьціў яго, і ён пайшоў?

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 3:24
8 Крыжаваныя спасылкі  

Дык паклікаў фараон Абрама і сказаў яму: «Што ж гэта ты мне зрабіў? Чаму не сказаў мне, што яна жонка твая?


і Ёаб і ўсё войска, якое было з ім, вярнуліся потым. Дык паведамілі Ёабу, расказваючы: «Абнэр, сын Нэра, прыйшоў да цара, і ён адпусціў яго, і ён пайшоў у супакоі».


Ці ты не ведаеш Абнэра, сына Нэра? Напэўна, дзеля таго прыйшоў ён, каб падмануць цябе і даведацца пра ўваход твой і выхад твой, і даведацца пра ўсё, што ты робіш».


А я яшчэ кволы, хоць і памазаны на цара, а гэтыя людзі, сыны Сэруі, мацнейшыя за мяне. Хай адплаціць Госпад злачынцу паводле ліхоты яго».


Абнэр, дужа ўзлаваўшыся дзеля слоў Ісбаала, сказаў: «Ці ж я — сабачая галава з Юды? Сёння я аказваю міласэрнасць дому Саўла, бацькі твайго, і братам яго, і блізкім яго, і цябе не аддаў у рукі Давіда. І ты пытаешся ў мяне аб гэтым, бо абвінавачваеш сёння дзеля жанчыны.


Сказаў тады Балак Балааму: «Што гэта, што ты робіш? Я цябе паклікаў, каб праклясці ворагаў маіх, а ты, наадварот, дабраслаўляеш іх!»


Адказаў Пілат: «Ці ж я юдэй? Народ Твой і першасвятары выдалі мне Цябе; што Ты зрабіў?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы