Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 22:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 У роспачы маёй клічу я Госпада і прызываю Бога майго; выслухаў Ён з храма Свайго голас мой, і вокліч мой дайшоў да вушэй Яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 У прыгнечаньні маім я клікаў ГОСПАДА і галасіў да Бога майго. І Ён пачуў са сьвятыні Сваёй голас мой, і лямант мой [дайшоў] да вушэй Ягоных.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 Але вось у цеснаце маёй я паклікаў Госпада і Бога майго і заклікаў, і Ён пачуў з харомаў Сваіх голас мой, і енк мой дайшоў да слыху Яго.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 22:7
16 Крыжаваныя спасылкі  

Путы пякельныя аплялі мяне, смяротныя петлі душаць мяне.


І стаў я прызываць імя Госпада: «О Божа, вызвалі душу маю».


Да падвалін гор я сышоў, зямныя запоры закрылі мяне навекі, але Ты, Госпадзе, Божа мой, вывеў з бездані жыццё маё.


Песня ўзыходжання. Паколькі я ў бядзе, то паклікаў Госпада, і Ён выслухаў мяне.


Сказаў яму Госпад: «Убачыў Я смутак народа Майго ў Егіпце і пачуў лямант яго ад бязлітаснасці наглядчыкаў яго.


Госпад жа ў Сваёй святыні святой; хай маўчыць перад Ім уся зямля.


ГЭ. Зірніце на Яго — і прасвятлееце, і твары вашыя не засаромеюцца.


Аднаго толькі папрасіў я ў Госпада, да гэтага буду імкнуцца, каб пасяліцца ў доме Госпада на ўсе дні жыцця майго, каб бачыць асалоду Госпадаву, каб наведваць святыню Яго.


Вось жа, галосіць заробак работнікаў, што жалі на палях вашых, каторы вы затрымалі, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Сабаота.


Ён у дні цела Свайго моцным голасам і са слязамі прыносіў малітвы і просьбы Таму, Які мог збавіць Яго ад смерці, і выслуханы быў дзеля Сваёй богаадданасці.


Ты кінуў мяне ў глыбіню, у сэрца мора, і вір акружыў мяне; усе цячэнні Твае і ўсе хвалі Твае прайшлі нада мной.


І стаўся пот Яго, як кроплі крыві, што сцякае на зямлю.


І пачалі яны ўсклікаць да Госпада, калі прыцяснялі іх, і Ён вызваліў іх з няшчасцяў іх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы