Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 22:42 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

42 Крычалі яны, і не было нікога, хто б выратаваў іх, клікалі Госпада, і Ён не паслухаў іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

42 Яны галасілі, і не было таго, хто іх збавіць. Яны да ГОС­ПАДА, але Ён не адказаў ім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

42 Яны клічуць, але няма выратавальніка, - да Госпада, але Ён ня слухае іх.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 22:42
10 Крыжаваныя спасылкі  

Ці выслухае Бог крык яго, калі прыйдзе да яго бяда?


Тады прызываць будуць мяне, а не выслухаю, рупліва шукаць мяне будуць, а не знойдуць мяне.


Калі выцягнеце рукі вашы, адвярну вочы Мае ад вас, і нават калі вы павялічыце малітвы, не выслухаю. Рукі бо вашы поўныя крыві.


У той дзень будзе глядзець чалавек на Творцу свайго, і вочы яго звернуцца да Святога Ізраэлева;


і не будзе ён глядзець на ахвярнікі, якія зрабілі яго рукі, і на тое, што стварылі пальцы яго, не будзе глядзець на гаі [балванам пасвячоныя] ды кадзільніцы.


«Сын чалавечы, кажы старэйшынам Ізраэля і скажы ім: гэта кажа Госпад Бог: “Ці вы прыйшлі запытацца ў Мяне? Жыву Я, не адкажу вам”, — кажа Госпад Бог.


Тады будуць яны прызываць Госпада, і Ён не выслухае іх, і схавае аблічча Сваё ад іх у той час дзеля ўчынкаў найгоршых, якіх яны дапусціліся.


І пытаўся ён у Госпада, і Ён яму не адказаў, ані праз сон, ані праз урым, ані праз прарокаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы