Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 6:42 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

42 Госпадзе Божа, не адварочвай аблічча ад Намашчэнца Твайго; памятай пра міласэрнасць да Давіда, паслугача Твайго».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

42 ГОСПАДЗЕ Божа! Не адвярні аблічча ад памазанца Твайго, узгадай пра міласэрнасьць для Давіда, слугі Твайго».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

42 Госпадзе Божа, не адвярні аблічча Твайго, спамяні міласьціны Давіду, рабу Твайму.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 6:42
11 Крыжаваныя спасылкі  

Нахіліце вуха ваша і прыходзьце да Мяне; слухайце, каб жыла душа ваша, і выканаю для вас вечную дамову; святыя абяцанні Давіду».


Песня ўзыходжання. Госпадзе, памятай пра Давіда і пра ўсю пакорлівасць яго:


А што Яго ўваскрасіў з мёртвых і што Ён не вернецца больш у парахненне, так сказаў: “Дам для вас святыя абяцанні Давіду”.


Дух Госпада Бога нада мною, таму Госпад мяне намасціў, каб прапаведаваў добрую вестку ўбогім; паслаў мяне лячыць раны зламаным сэрцам, абвяшчаць палонным свабоду, а вязням — вызваленне,


Дзеля Давіда, паслугача Твайго, не адварочвай аблічча ад намашчэнца Твайго.


І Я яго ўстанаўляю першародным, найвышэйшым за каралёў зямлі.


І знішчу перад абліччам яго непрыяцеляў яго, і тых, што ненавідзяць яго, змяту.


Узнімаюцца цары зямлі і князі збіраюцца супольна супраць Госпада і супраць Намашчэнца Яго:


А цяпер я аб адным прашу цябе; не перапыняй мяне». Яна сказала яму: «Гавары».


і хай там святар Садок і прарок Натан намасцяць яго на цара Ізраэля, і затрубіце ў рог, і абвясціце: “Хай жыве цар Саламон!”


Глянь, Божа, наш абаронца, ды глянь на аблічча намашчэнца Твайго!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы