Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 34:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 І дзейнічаў справядліва перад абліччам Госпада, і хадзіў па дарогах Давіда, бацькі свайго; не збочыў ані ўправа, ані ўлева.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І рабіў ён слушнае ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў шляхамі Давіда, бацькі свайго, і не адхіляўся ані ўправа, ані ўлева.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 і рабіў ён спадобнае ў вачах Гасподніх, і хадзіў шляхамі Давіда, бацькі свайго, і ня ўхіляўся ні налева, ні направа.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 34:2
15 Крыжаваныя спасылкі  

І дзейнічаў справядліва перад абліччам Госпада, рабіў усё, як Давід, бацька яго.


Не паварочвай ані направа, ані налева, беражы нагу сваю ад ліха.


І Госпад быў з Язафатам, бо хадзіў ён першымі дарогамі бацькі свайго ды не ўскладаў надзею на Баалаў,


Аса ж рабіў усё, што было добрым і мілым перад абліччам Госпада, Бога яго; і перакуліў ён ахвярнікі чужога рытуалу і ўзгоркі,


І дзейнічаў справядліва перад абліччам Госпада, і хадзіў па ўсіх дарогах Давіда, бацькі свайго; не зварочваў ані ўправа, ані ўлева.


бо Давід чыніў справядлівасць у вачах Госпада і не ўхіляўся ад таго, што Ён яму загадваў, на працягу ўсіх дзён жыцця свайго, за выключэннем справы Урыі Хетэя.


і адарваў царства ад дому Давіда, і даў яго табе, і ты не быў верны, як паслугач Мой, Давід, які пільнаваў прыказанні Мае і хадзіў за Мною ўсім сэрцам сваім, чынячы толькі добрае ў вачах Маіх,


Толькі будзьце мужнымі, каб пільнаваць усё, што напісана ў кнізе закону Майсея, і не адхіляцца ад гэтага ані ўправа, ані ўлева;


Толькі будзь цвёрды і вельмі мужны, каб пільнаваць і выконваць увесь закон, які пераказаў табе Майсей, паслугач Мой. Не адступіся ад яго ані ўправа, ані ўлева, каб мець поспех ва ўсім, да чаго будзеш імкнуцца.


і не адступай ад слоў, якія я загадваю вам сёння, ані ўправа, ані ўлева, і не ідзі за багамі чужымі, і не пакланяйся ім.


Хай не ўздымаецца сэрца яго да пыхі над братамі сваімі, хай не ўхіляецца ён ад загадаў ані ўправа, ані ўлева, каб доўга цараваў сам і дзеці яго пасярод Ізраэля.


паводле загаду, які яны загадаюць, і паводле рашэння, якое табе скажуць. Не адхіляйся ані ўправа, ані ўлева.


Дык беражыце і выконвайце, што загадаў вам Госпад, Бог ваш, не адхіляйцеся ані ўправа, ані ўлева.


А на восьмы год царавання свайго, калі яшчэ быў юнаком, пачаў шукаць Бога бацькі свайго Давіда; а на дванаццаты год пачаў ачышчаць Юду і Ерузалім ад узгоркаў, і ад слупоў, і ад розных выяў багоў, ды ад адлітых з металу.


але на Бога бацькі свайго, і па прыказаннях Яго паступаў, і не паводле грахоў Ізраэля.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы