Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 33:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Далей аднавіў ахвярнік Госпада і ўсклаў на яго ахвяры мірныя і падзякі, і загадаў Юдзе служыць Госпаду, Богу Ізраэля.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 І пабудаваў ён ахвярнік ГОС­ПАДА, і ахвяраваў на ім ахвяры мірныя і ўдзячныя, і сказаў да Юды, каб яны служылі ГОС­ПАДУ, Богу Ізраіля.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 І аднавіў ахвярнік Гасподні і прынёс на ім ахвяры мірныя і хвалебныя, і сказаў Юдэям, каб яны служылі Госпаду Богу Ізраілеваму.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 33:16
11 Крыжаваныя спасылкі  

але Я маліўся за цябе, каб не заняпала вера твая. І ты, з часам навярнуўшыся, умацоўвай братоў тваіх».


Дык Манаса давёў Юду і жыхароў Ерузаліма, што яны паводзілі сябе горш, чым усе пагане, якіх Госпад знішчыў перад сынамі Ізраэля.


Таксама над Юдэяй была рука Госпада, каб даць ім адно сэрца, каб споўнілі загад цара і кіраўнікоў паводле слова Госпадавага.


Таксама пайшлі да цара Эзэкіі і сказалі яму: «Ачысцілі мы ўвесь дом Госпада і ахвярнік цэласпаленняў, і пасудзіны яго, а таксама стол пакладных хлябоў з усімі прыладамі яго,


і прыказаў Юдзе прызнаваць Госпада, Бога бацькоў сваіх, і спаўняць закон ды ўсе прыказанні.


І сказаў Ілля ўсяму народу: «Падыдзіце да мяне». І, калі народ падышоў да яго, ён аднавіў ахвярнік Госпада, які быў развалены;


Бо выбраў Я яго, каб загадваў сынам сваім і радні сваёй па сабе, каб пільнаваліся дарогі Госпадавай і чынілі справядлівасць і суд, каб выканаў Госпад Абрагаму ўсё тое, што сказаў яму».


А Эзэкія, між іншым, дадаў такое: «Цяпер, напоўніўшы рукі свае Госпадам, прыступіце і ўскладайце крывавыя ахвяры ў доме Госпада на падзяку». Ды кожны, хто хацеў, складаў таксама ахвяры цэласпалення.


і пабіў ідалаў, і пассякаў слупы,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы