Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 29:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 У першы месяц першага года свайго царавання ён адчыніў дзверы дома Госпада і аднавіў іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 Ён у першы год валадараньня свайго, у першы месяц адчыніў дзьверы Дому ГОСПАДА і ўмацаваў іх;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 У першы год валадараньня свайго, у першы месяц, ён адчыніў дзьверы дома і аднавіў іх,

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 29:3
11 Крыжаваныя спасылкі  

Такім чынам, Ахаз, забраўшы ўсе пасудзіны дома Божага і пабіўшы іх, замкнуў брамы дома Божага і паставіў сабе ахвярнікі па ўсіх закутках Ерузаліма.


Пачалі ж асвячаць у першы дзень першага месяца, і ў восьмы дзень таго ж месяца ўвайшлі ў панадворак святыні Госпада ды ў восем дзён асвяцілі святыню Госпада; у шаснаццаты дзень таго ж месяца, у які пачалі, скончылі.


І прывёў святароў і левітаў, і сабраў іх на Усходняй плошчы,


Звыш таго, зачынілі дзверы, што былі ў панадворку, і пагасілі свяцільнікі, і не ўспальвалі кадзіла, і не складалі цэласпаленняў у свяцілішчы Бога Ізраэля.


А на восьмы год царавання свайго, калі яшчэ быў юнаком, пачаў шукаць Бога бацькі свайго Давіда; а на дванаццаты год пачаў ачышчаць Юду і Ерузалім ад узгоркаў, і ад слупоў, і ад розных выяў багоў, ды ад адлітых з металу.


Не стаўлю перад вачамі маімі ўчынак нячысты, ненавіджу я таго, хто ўчыняе крывадушныя справы; не дакранаецца да мяне.


«У першы дзень першага месяца паставіш скінію, палатку сустрэчы,


Што толькі можа рабіць рука твая, выконвай несупынна, бо ў пекле, куды ты спяшаешся, не будзе ані працы, ані розуму, ані мудрасці, ані ведаў.


Дык шукайце ж перш Валадарства Божага і Яго справядлівасці, а ўсё іншае дадасца вам.


каб аб’явіць ува мне Сына Свайго, каб я дабравесціў пра Яго сярод паганаў, не стаў я радзіцца з целам і крывёю


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы