Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 29:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

29 І, калі скончылася ахвярапрынашэнне, цар і ўсе, што з ім былі, палі на калені з пашанаю і пакланіліся тварам да зямлі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

29 І калі скончылі цэласпаленьне, укленчылі валадар і ўсе, што былі з ім, і пакланіліся.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

29 Пасьля заканчэньня цэласпаленьня, цар і ўсе, хто быў пры ім, укленчылі і пакланіліся.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 29:29
10 Крыжаваныя спасылкі  

Такім чынам, Язафат упаў на калені тварам сваім да зямлі, дый усе жыхары Юдэі і Ерузаліма ўпалі перад Госпадам і пакланіліся Яму.


Напісана ж: «Жыву Я, – кажа Госпад, – перада Мною сагнецца кожнае калена ды кожны язык будзе вызнаваць Бога».


І паклоняцца яму ўсе цары, і ўсе народы служыць яму будуць.


І Давід загадаў усёй супольнасці: «Дабраславіце Госпада, Бога вашага!» І дабраславіла ўся супольнасць Госпада, Бога бацькоў сваіх; і пакланіліся, і аддалі паклон Госпаду і пасля цару.


А калі ўся супольнасць пакланілася, спевакі і тыя, што трымалі трубы, спаўнялі свой абавязак, пакуль не скончылася ахвяра цэласпалення.


На трэці год Осіі, сына Элы, цара Ізраэля, Эзэкія, сын Ахаза, стаў царом Юдэі.


Прытым усе сыны Ізраэля бачылі агонь, які сыходзіў, і славу Госпадаву над святыняй, ды, упаўшы ніц на зямлю, на падлогу, высланую каменем, пакланіліся і славілі Госпада: «Бо Ён добры, бо вечная міласэрнасць Яго».


Прыходзьце, паклонімся, і ўкленчым, схілім калені перад Госпадам, Які стварыў нас,


Пакланіцеся Госпаду са святой урачыстасцю. Трымці перад абліччам Яго, уся зямля.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы