Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 29:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Таксама святары ўвайшлі ў святыню Госпада, каб ачысціць яе; вынеслі яны ўсё нячыстае, што знайшлі ўнутры, на двор дома Госпада, усё гэта ўзялі левіты і вынеслі навонкі да ручая Цэдрон.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 І ўвайшлі сьвятары ў сярэдзіну Дому ГОСПАДА, каб ачысьціць [яго], і вынесьлі ўсё нячыстае, што знайшлі ў сьвятыні ГОСПАДА, на панадворак Дому ГОСПАДА; а лявіты ўзялі [гэта], каб вынесьці навонкі да ручая Кедрон.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 І ўвайшлі сьвятары ўсярэдзіну дома Гасподняга дзеля ачышчэньня, і вынесьлі ўсё нячыстае, што знайшлі ў храме Гасподнім, на двор дома Гасподняга, а лявіты ўзялі гэта, каб вынесьці прэч да патока Кедрона.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 29:16
15 Крыжаваныя спасылкі  

І ўся ваколіца ва ўвесь голас плакала, і ўвесь народ праходзіў. Цар таксама перайшоў ручай Цэдрон, і ўвесь народ накіраваўся па дарозе ў пустыню.


Але і Мааху, маці Асы, цар выдаліў, каб не была валадаркай за тое, што зрабіла ідала Асэры; яго Аса пабіў на кавалкі і спаліў каля ручая Цэдрон.


Учыніў таксама святое з святых: даўжыня яго — па шырыні дома — дваццаць локцяў і шырыня таксама дваццаць локцяў; і пакрыў яго пласцінамі найлепшага золата коштам у шэсцьсот талентаў.


І яны, узяўшыся, разбурылі ахвярнікі, якія былі ў Ерузаліме, а таксама, перавярнуўшы ўсе кадзільніцы, укінулі іх у ручай Цэдрон.


І ўнеслі святары каўчэг прымірэння Госпадавага на яго месца, у Дабір святыні, у святое з святых, пад крылы херубінаў,


і загадаў, і ачысцілі гэту камору, ды вярнуў я туды пасудзіны дома Божага: ахвяры з ежы і кадзіла.


І Я вызвалю вас ад усякай нячыстасці вашай, і вырашчу збожжа, і павялічу яго, і голаду на вас не спашлю.


Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, бо вы падобныя да магіл пабеленых, што звонку выглядаюць прыгожымі, а ўнутры поўныя касцей мёртвых і ўсякай брыдоты.


Калі Ісус сказаў гэта, з вучнямі Сваімі пайшоў за ручай Цэдрон, дзе быў сад, у які ўвайшоў Сам і вучні Яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы