Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 24:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 А аб яго сынах, аб колькасці падатку, што наклалі на яго, і аб адбудове дома Божага напісана ў каментарыях да Кнігі Цароў. І сын яго Амазія стаў царом на яго месцы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 А пра сыноў ягоных, і пра мноства цяжараў, [накла­дзеных] на яго, і пра направу Дому Божага, вось, гэта запісана ў гісторыі Кнігі валадароў. І пачаў валадарыць Амазія, сын ягоны, пасьля яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 Пра сыноў яго і пра мноства прароцтваў супроць яго і пра ўладкаваньне дома Божага напісана ў кнізе цароў. І зацараваў Амасія, сын ягоны замест яго.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 24:27
10 Крыжаваныя спасылкі  

Тады Ёас, цар Юдэі, сабраў усе святыя рэчы, якія ахвяравалі цары Юдэі Язафат, і Ярам, і Ахазія, бацькі яго, і што сам ахвяраваў, і ўсё золата, якое можна было знайсці ў скарбніцах святыні Госпада і ў царскім палацы, і паслаў Газаэлю, цару Сірыі, — і ён адступіў ад Ерузаліма.


На самай справе Ёсахар, сын Сэмата, і Ёзабад, сын Самэра, паслугачы яго, забілі яго і ён памёр; і пахавалі яго пры бацьках яго ў горадзе Давіда. І па ім цараваў сын яго, Амазія.


І сын Ёаса Амазія быў бацькам Азарыі, а сын Азарыі Ёатам


А астатнія дзеянні Абіі, і дарогі, і словы яго запісаны ў апавяданні прарока Адо.


А першыя і апошнія дзеянні Асы запісаны былі ў кнізе цароў Юдэі і Ізраэля.


А астатнія дзеянні Язафата, першыя і апошнія, запісаны ў словах Егу, сына Ханані, якія ўнесены ў кнігі цароў Ізраэля.


якія цар і Ёяда аддавалі загадчыкам работ пры доме Госпада. А тыя за іх наймалі каменячосаў і майстроў для ўсякіх работ для аднаўлення дома Госпадавага, таксама майстроў па жалезе і медзі для ўмацавання дома Божага.


А змовіліся супраць яго Забад, сын Сэмат аманіцянкі, і Ёзабад, сын Сэмарыт Маабкі.


Дваццаць пяць гадоў меў Амазія, калі стаў царом, і дваццаць дзевяць гадоў цараваў у Ерузаліме. Імя маці яго Ёадэн з Ерузаліма.


Іншыя ж дзеянні Саламона ад першых да апошніх запісаны ў словах прарока Натана ды ў прароцтвах Ахіі Сіланіта, а таксама ў бачанні Адо Празарліўца ў справе Ерабаама, сына Набата.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы