Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 24:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 І работнікі прыступілі да працы, і дзякуючы працы рук іх трэшчыны залатваліся, і дом Госпадаў вярнулі ў стан ранейшы, і паставілі яго моцна стаяць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 І рабілі працаўнікі, і хутка ішла праца ў руках іхніх, і паставілі Дом ГОСПАДА на месцы ягоным, і ўмацавалі яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 І працавалі майстры работ, і зьдзейсьнілася папраўленьне рукамі іхнімі, і прывялі дом Божы да патрэбнага ладу, і ўмацавалі яго.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 24:13
7 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Давід: «Сын мой Саламон яшчэ хлопец малады і кволы; дом жа, які мае быць пабудаваны Госпаду, павінен быць такі, каб ва ўсіх краях быў вядомы і праслаўлены. Дык я прыгатую яму ўсё неабходнае». І з гэтае прычыны перад сваёй смерцю Давід прыгатаваў многа ўсяго.


якія цар і Ёяда аддавалі загадчыкам работ пры доме Госпада. А тыя за іх наймалі каменячосаў і майстроў для ўсякіх работ для аднаўлення дома Госпадавага, таксама майстроў па жалезе і медзі для ўмацавання дома Божага.


І калі гэта скончылі, прынеслі астатак грошай да цара і Ёяды, з якіх зрабілі пасудзіны ў святыню для службы і на складанне ахвяраў, таксама чары ды іншыя срэбраныя і залатыя пасудзіны. І ва ўсе дні Ёяды заўсёды складалі ахвяры цэласпаленняў у доме Госпадавым.


Сталася ж, калі Санабалат, і Тобія, і арабы, і аманіцяне ды азотцы пачулі, што мур ерузалімскі паспяхова адбудоўваецца і што пашкоджанні пачалі выпраўляцца, то ўзлаваліся дужа;


Тады сабраліся ўсе мудрыя рамеснікі, кожны ў сваім рамястве з-за святыні,


“Ці застаўся хто ў вас, хто бачыў той дом у ранейшай яго славе? І як вы ўяўляеце яго цяпер? Ці не ёсць так, што ён у вачах вашых, як быццам нішто?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы