Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 22:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Таму прабываў ён з імі, схаваны ў доме Божым, шэсць гадоў, у якія царавала над краем Аталія.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 І быў ён у іх у Доме Божым хаваны шэсьць гадоў, а Аталія валадарыла ў зямлі [Юды].

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 І быў ён у іх у доме Божым хаваны шэсьць гадоў; а Гатолія валадарыла над зямлёю.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 22:12
9 Крыжаваныя спасылкі  

Але Ёсабэт, дачка цара, узяла Ёаса, сына Ахазіі, і ўкрала яго паміж сыноў цара, калі іх забівалі, і схавала яго разам з нянькай яго ў спальным пакоі. Ёсабэт ж, якая схавала яго, была дачкой цара Ярама, жонкаю Ёяды першасвятара, сястрой Ахазіі; і з-за таго Аталія не забіла яго.


А на сёмы год Ёяда, набраўшыся сілы, прыняў у змову сотнікаў: Азарыю, сына Ерахама, і Ізмаэля, сына Ёганана, таксама Азарыю, сына Абэда, і Маасію, сына Адаі, і Элісафата, сына Зэхры, і з імі ўвайшоў у змову.


Ты, Госпадзе, абароніш нас і ад гэтага роду навек захаваеш.


Бо схавае Ён мяне ў ліхі дзень у палатцы Сваёй. Скрые Ён мяне ў патаемнасці шатра Свайго, на скале Ён узвысіў мяне.


і цярпеў я бічаванні цэлы дзень, і пакаранне маё — раніцаю».


Калі бязбожнікі ўздымуцца — хаваюцца людзі; калі яны загінуць — памножацца справядлівыя.


Сапраўды, справядлівы Ты, Госпадзе, калі б я спрачаўся з Табою; аднак жа, пра законнасць буду гаварыць я з Табою. Чаму шлях бязбожнікаў паспяховы? Добра ўсім крывадушнікам і злачынцам.


Ці ж не Ты спрадвеку, Госпадзе, Божа мой, Святы мой, Які не памрэш? Госпадзе, Ты на суд прызначыў яго; Скала мая, Ты на пакаранне паставіў яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы