2 ЛЕТАПІСАЎ 19:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)10 Ва ўсякай справе, якая паступіць да вас ад братоў вашых, што пражываюць у сваіх гарадах, ці гэта справа забойства, ці закону, ці настаўлення, ці прыказанняў і апраўданняў, павучайце іх, каб не грашылі на Госпада ды каб Яго гнеў не абярнуўся на вас і братоў вашых; такім чынам рабіце і не дапускайцеся грахоў. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)10 І ў-ва ўсякай спрэчцы, якая прыйдзе да вас ад братоў вашых, што жывуць у гарадах сваіх, адносна крыві і крыві, адносна Закону і прыказаньня, адносна пастановаў і судоў, вы перасьцерагайце іх, каб яны не грашылі супраць ГОСПАДА і каб гнеў [Ягоны] не прыйшоў на вас і на братоў вашых. Гэтак рабіце і не саграшыце. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)10 ва ўсякай справе спрэчнай, якая паступіць да вас ад братоў вашых, што жывуць у гарадах сваіх, ці пра праліваньне крыві, ці пра закон запаведзі, пастановы і абрады, настаўляйце іх, каб яны не правініліся прад Госпадам і ня было б гневу Ягонага на вас і на братоў вашых; так дзейнічайце, - і вы не зграшыце. Глядзіце раздзел |