Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 10:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 цар Рабаам зрабіў нараду са старэйшынамі, якія былі дарадчыкамі бацькі яго Саламона, калі той яшчэ жыў, пытаючыся: «Якую дасце параду, каб адказаць народу?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 І радзіўся валадар Рэхабаам са старшынямі [народу], якія стаялі перад абліччам Салямона, бацькі ягонага, за жыцьця ягонага, кажучы: «Якім словам вы парадзіце адказаць народу гэтаму?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 І раіўся цар Раваам са старэйшынамі, якія стаялі перад тварам Саламона, бацькі ягонага, пры жыцьці ягоным, і казаў: як вы параіце адказваць народу гэтаму?

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 10:6
11 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Абсалом Ахітатэлу: «Дайце параду: што маем рабіць?»


Ён сказаў: «Праз тры дні вярніцеся да мяне». І калі народ адышоў,


Я сказаў сам сабе: “Хай шаноўны ўзрост гаворыць, і хай доўгі век вучыць мудрасці”.


Шлях бязглуздага — роўны ў вачах яго, а хто мудры — слухае парады.


Слухайся розуму і прымай настаўленне, каб быць мудрым у канцы жыцця свайго.


Не адмаўляйся ад сябра свайго і сябра бацькі свайго, і ў дзень смутку не ўваходзь у дом брата свайго. Лепш сусед паблізу, чым брат далёка.


вы легкадумна наклікалі ліха на сябе, калі пасылалі мяне да Госпада, Бога нашага, кажучы: «Маліся за нас да Госпада, Бога нашага, і паведамі нам усё, што скажа табе Госпад, Бог наш, а мы гэта выканаем».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы