Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 КАРЫНФЯНАЎ 2:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Я пастанавіў сам у сабе, каб не ісці да вас зноў у смутку,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 Але я судзіў у сабе не прыходзіць да вас ізноў у смутку,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 І вось разважыў я сам сабе ня ісьці да вас зноў з засмучэньнем;

Глядзіце раздзел Копія




2 КАРЫНФЯНАЎ 2:1
13 Крыжаваныя спасылкі  

Дык вучні вырашылі, што кожны па магчымасці мае ўспамагчы братам, што пражываюць у Юдэі.


І сталася шмат немалых спрэчак і звадак між імі ды Паўлам і Барнабам, так што вырашылі, каб Паўла і Барнаба ды яшчэ некалькі з іх пайшлі дзеля гэтае справы ў Ерузалім да Апосталаў і старэйшых.


Барнаба хацеў узяць з сабой Яна, званага Маркам,


Бо я разважыў, што не ведаю сярод вас нічога, акрамя Ісуса Хрыста, і Таго ўкрыжаванага.


Што хочаце? Ці каб з дубцом да вас я прыйшоў, ці з любоўю і духам лагоднасці?


Я, хоць не прысутны целам, але прысутны духам, ужо вынес прысуд, як прысутны, на таго, хто гэтак робіць,


Дык прызываю ў сведку Бога і душу маю, што, шкадуючы вас, я дасюль не прыходзіў у Карынт


Таму, вось, адсутны, я пішу, каб прысутны ў вас не мусіў паступаць больш сурова, па ўладзе, якую даў мне Госпад на збудаванне, а не на руйнаванне.


Бо з вялікім жалем і тугою сэрца ды са слязамі пісаў я вам не дзеля таго, каб засмуціць вас, але каб вы адчулі, якую вялікую любоў маю я, асабліва ж да вас.


Калі пашлю да цябе Арцёма або Тыхіка, парупся чым хутчэй прыбыць да мяне ў Нікапаль, бо там вырашыў я зімаваць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы