Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 КАРЫНФЯНАЎ 13:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Бо не можам нічога супраць праўды, але для праўды.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 Бо мы нічога ня можам супраць праўды, а толькі за праўду.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 Бо мы ня моцныя супроць праўды, а моцныя за праўду.

Глядзіце раздзел Копія




2 КАРЫНФЯНАЎ 13:8
20 Крыжаваныя спасылкі  

А Міхей сказаў: «Калі ты вернешся ў супакоі, то не гаварыў Госпад праз мяне». І дадаў: «Слухайце гэта, усе народы!»


Няма мудрасці, ані разважлівасці, ані законнасці супраць Госпада.


Як птушка, што пералятае да іншага, і ластаўка, што пырхае, так не здзейсніцца праклён, што казалі дарэмна.


Ісус жа гаворыць: «Не забараняйце яму, бо ніхто, хто чыніць цуды ў імя Маё, не можа зараз жа блага гаварыць пра Мяне.


Бо не было б мне сорамна, калі б я яшчэ больш стаў хваліцца тою ўладаю, якую нам даў Госпад на збудаванне вас, а не на знішчэнне,


Таму, вось, адсутны, я пішу, каб прысутны ў вас не мусіў паступаць больш сурова, па ўладзе, якую даў мне Госпад на збудаванне, а не на руйнаванне.


Таму просім Бога, каб вы нічога благога не рабілі, не дзеля таго, каб мы паказаліся годнымі, але дзеля таго, каб вы рабілі дабро, а мы былі быццам бы нягодныя.


Бо мы цешымся, калі мы слабыя, а вы дужыя; аб гэтым жа і молімся – аб вашай дасканаласці.


з якіх Гіменэй і Аляксандра, якіх я аддаў шатану, каб навучыліся не блюзніць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы