Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 5:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Дык адаслалі яны каўчэг Божы ў Акарон. І, калі прыбыў каўчэг Божы ў Акарон, паднялі крык акаронцы, кажучы: «Яны прынеслі да нас каўчэг Божы Ізраэля, каб выгубіць нас і народ наш!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 І адаслалі яны Каўчэг Божы ў Экрон. Калі прыйшоў Каўчэг Божы ў Экрон, паднялі крык Экронцы, кажучы: «Вы прынесьлі да нас Каўчэг Бога Ізраіля, каб выгубіць нас і народ наш!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 І паслалі яны каўчэг Божы ў Аскалон. І калі прыйшоў каўчэг Божы ў Аскалон, заенчылі Аскаланіцяне, кажучы: прынесьлі да нас каўчэг Бога Ізраілевага, каб аддаць сьмерці нас і народ наш.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 5:10
13 Крыжаваныя спасылкі  

Выгублю жыхара з Азота і трымаючага скіпетр з Аскалона, павярну руку Сваю супраць Акарона, і прападзе астатак філістынцаў”, — кажа Госпад Бог.


А Ахазія выпаў праз краты з верхняга пакоя свайго, што ў Самарыі, і захварэў, і паслаў ён пасланцоў, загадваючы ім: «Ідзіце, спытайце Бэльзэбула, бога Акарона, ці ачуняю я з гэтай хваробы сваёй?»


Юда ўзяў таксама Газу і яе ваколіцы, Аскалон і Акарон з ваколіцамі іх.


Акарон з яго навакольнымі гарадамі і вёскамі;


ад Сіхора, што на ўсход ад Егіпта, аж да межаў Акарона на поўнач, зямля Хананейская, што падзяляецца паміж пяццю князямі філістынскімі з Газы, Азота, Аскалона, Гета і Акарона і гевеямі на поўдні;


Калі ж перанеслі яго, сталася рука Госпада над горадам, і страх надта вялікі; і ўдарыў Госпад жыхароў горада ад малога да вялікага; і з’явіліся на іх нарывы.


І праз пасланцоў сабралі яны ўсіх кіраўнікоў філістынскіх, і казалі: «Адашліце каўчэг Бога Ізраэля, хай вяртаецца ён на месца сваё і хай не забівае нас з народам нашым».


і Я быў усюды з табою, дзе ты хадзіў, і Я забіваў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім; і ўславіў імя тваё, як аднаго з вялікіх, што жывуць на зямлі.


і даходзіць да паўночнага хрыбта Акарона, і заварочвае да Сэхрона, і пераходзіць праз гару Баалы, і набліжаецца да Ібнээля, і спыняецца ля мора.


І быў каўчэг Госпада ў зямлі філістынскай сем месяцаў.


І ваяры Ізраэля і Юды падняліся, і закрычалі, і кінуліся ў пагоню за філістынцамі, і гналі іх аж да Гета і да брамы Акарона. І параненыя філістынцы ляжалі па дарозе ад Саарыма аж да Гета і да Акарона.


і яго ж сын Забад, і яго ж сын Сутала, і яго ж сын Эзэр і Элад. А забілі іх людзі з Гета, тутэйшыя, бо тыя напалі, каб захапіць уладанні іх.


Ідзіце ў Хальнэ і паглядзіце, а адсюль ідзіце ў Эмат вялікі, ды зайдзіце ў Гет Філістынскі. Ці ж вашы лепшыя за гэтыя валадарствы або ці абшырнейшыя абсягі вашы за іх абсягі?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы