Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 30:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 ніхто не паслухае вас у гэтай размове: бо будуць мець аднолькавую частку і тыя, што ваявалі, і тыя, што заставаліся ў лагеры, і хай яны дзеляць роўна».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 Хто паслухае вас у гэтай справе? Будуць мець аднолькавую частку і тыя, што ваявалі, і тыя, што заставаліся ў табары, роўна будзе падзелена».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 І хто паслухаецца вас у гэтай справе? Якая частка тым, што хадзілі на вайну, такая частка павінна быць і тым, што заставаліся пры абозе: на ўсіх трэба падзяліць.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 30:24
7 Крыжаваныя спасылкі  

Госпад дае слова і абвяшчаюць добрае, вялікае мноства:


і падзеліш здабычу папалам паміж тымі, што ваявалі і выйшлі на вайну, і паміж усёй супольнасцю.


ён ім сказаў: «Вы вяртаецеся ў свае мясціны з вялікімі багаццямі, з мноствам жывёлы, срэбрам і золатам, меддзю, якую вы забралі ў ворагаў вашых, і жалезам, і вялікаю колькасцю адзення; падзяліце здабычу ад ворагаў паміж братамі вашымі».


І сабраліся да яго ўсе тыя, хто цярпеў нястачы і меў даўгі, і засмучаныя духам; і ён стаўся іх кіраўніком, і было з ім каля чатырох сотняў чалавек.


Тады Давід сказаў ваярам сваім: «Хай кожны падперажацца мечам сваім!» І падперазаўся кожны мечам сваім, і таксама Давід падперазаўся сваім мечам; і вырушылі з Давідам каля чатырохсот чалавек, а дзвесце засталіся ў лагеры.


Сказаў жа Давід: «Нельга рабіць так, браты мае, з тым, што даў нам Госпад, і Ён захаваў нас, і аддаў гэтую арду, якая на нас напала, у нашы рукі;


І ад гэтага дня і надалей сталася гэта як пастанова і як закон для ізраэльцаў, і пратрывала аж па сённяшні дзень.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы