Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 28:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 бо ты не слухаў голас Госпада і не споўніў лютага гневу Яго ў адносінах да Амалека. Таму ты церпіш тое, што ўчыніў табе Госпад сёння.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 бо ты ня слухаў голас ГОСПАДА, і ня зьдзейсьніў яраснага гневу Ягонага на Амалека. Таму вось гэта ўчыніў табе ГОСПАД сёньня.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 Таму што ты не паслухаўся голасу Гасподняга і не абярнуў гневу Ягонага на Амаліка, дык Гасподзь і робіць гэта над табою сёньня.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 28:18
9 Крыжаваныя спасылкі  

Прарок сказаў яму: «Гэта кажа Госпад: “За тое, што выпусціў ты са сваёй рукі чалавека, якога Я асудзіў на пагібель, душа твая будзе за яго душу, і народ твой — за народ яго”».


І пашкадавалі Саўл з народам Агага, і статкі найлепшых авечак, і валоў, і, канешне, адкормленай жывёлы і авечак, і ўсяго адборнага, і не захацелі нішчыць гэта; пазабівалі ж яны ўсё, што марным было і хворым, на яго паклалі яны праклён.


Пракляты, хто спаўняе справу Госпада нядбала! Пракляты, хто меч свой устрымлівае ад крыві!


Такім чынам, памёр Саўл дзеля несправядлівасці сваёй, таму што не споўніў загаду Госпада, што прыказаў яму, ды не пільнаваў яго, а нават раіўся з варажбіткай,


І сказаў Саўл Самуэлю: «А я паслухаў голас Госпада, і хадзіў дарогаю, па якой паслаў мяне Госпад; і прывёў я Агага, цара амалекскага, і Амалека вынішчыў.


Такім чынам, сказаў Саўл: «Прынясіце мне ахвяру цэласпалення і ахвяру прымірэння». І склаў ён ахвяру цэласпалення.


І сказаў яму Самуэль: «Аддзярэ Госпад царства Ізраэля ад цябе сёння і перадасць яго блізкаму твайму, лепшаму за цябе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы