Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 27:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 А Давід сказаў Ахісу: «Калі знайшоў я ласку ў вачах тваіх, дай мне месца ў адным з гарадоў зямлі гэтай, каб я мог абжыцца там. Бо навошта паслугач твой мае жыць з табою ў горадзе цара?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 І сказаў Давід Ахішу: «Калі я маю ласку ў вачах тваіх, дай мне месца ў адным з гарадоў зямлі гэтай, каб я мог жыць там. Навошта слуга твой мае жыць з табою ў горадзе валадара?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 І сказаў Давід Анхусу: калі я здабыў упадабаньне ў вачах тваіх, дык няхай дадзена будзе мне месца ў адным з малых гарадоў, і я буду жыць там; навошта рабу твайму жыць у царскім горадзе разам з табою?

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 27:5
4 Крыжаваныя спасылкі  

вы адкажаце: “Мы, паслугачы твае, — пастухі ад дзяцінства нашага і аж да цяперашняга часу, і мы, і бацькі нашы”. Гэта вось скажаце, каб маглі жыць у зямлі Гашэн, бо брыдзяцца ўсе егіпцяне пастухамі авечак».


Таму выйдзіце з іх асяроддзя і адлучыцеся ад іх, – кажа Госпад, – і не дакранайцеся да нячыстага, і Я вас прыму,


І паведамілі Саўлу, што Давід уцёк у Гет, і ён перастаў шукаць яго.


Такім чынам, даў яму Ахіс у той дзень Сікэлаг; таму Сікэлаг стаўся горадам цароў юдэйскіх аж да гэтага дня.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы