Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 25:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

31 хай не будзе сэрцу гаспадара майго рыданне і непакой, бо не праліў ты кроў нявінную і сам захаваў сябе ад помсты; і калі Госпад паспагадае гаспадару майму, ты ўзгадаеш тады пра паслугачку сваю».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

31 няхай ня будзе сэрцу гаспадара майго згрызотай і непакоем, што ты праліў кроў нявінную і не захаваў сябе ад помсты. І калі ГОСПАД учы­ніць дабро гаспадару майму, ты ўзгадаеш тады пра служку тваю».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

31 дык ня будзе гэта сэрцу гаспадара майго засмутаю і непакоем, што не праліў марна крыві і ахаваў сябе ад помсты. І Гасподзь адорыць дабром гаспадара майго, і ўзгадаеш рабыню тваю.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 25:31
13 Крыжаваныя спасылкі  

Толькі памятай пра мяне, калі табе будзе добра, ды зрабі мне ласку і падкажы фараону, каб выпусціў ён мяне з гэтай вязніцы.


Бог, Які дае мне збаўленне і Які падпарадкоўвае народы мне.


Бог помстаў, Госпадзе! Божа, Бог помстаў, заззяй!


І казаў Ісусу: «Госпадзе, узгадай мяне, калі прыйдзеш у Тваё Валадарства».


Не помсціце, умілаваныя, самі за сябе, але дайце месца гневу, як напісана: «Мне помста, Я аддам», – кажа Госпад.


Добра не есці мяса, не піць віна ды не рабіць таго, што шкодзіць брату твайму, ці згаршае яго, ці ў чым ён мае слабасць.


Бо пахвала наша – гэта сведчанне сумлення нашага, што ў прастаце ды ў шчырасці Божай, і не ў цялеснай мудрасці, але ў ласцы Божай жылі мы на свеце, асабліва ў вас.


Каго гоніць цар Ізраэля? Каго ты пераследуеш? Сабаку здохлага і адну блыху.


А калі споўніць Госпад гаспадару майму ўсё добрае, што табе абяцаў, і паставіць цябе кіраўніком над Ізраэлем,


І хай будзе дабраславёнай разважнасць твая, і дабраславёна таксама ты, бо ўтрымала ты мяне сёння, каб я не праліў кроў і не пакараў сябе ўласнай рукою.


І прыбылі паслугачы Давіда да Абігайль у Кармэль, і сказалі ёй, кажучы: «Давід паслаў нас да цябе, каб узяць цябе сабе за жонку».


А Госпад адплаціць кожнаму паводле яго справядлівасці і вернасці; бо аддаў цябе сёння Госпад у рукі мае, і я не хацеў падымаць рукі сваёй на намашчэнца Госпадавага.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы