Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 21:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 А Давід сказаў Ахімэлеху: «Можа, маеш тут пад рукой дзіду або меч? Бо меча свайго і зброі сваёй я не ўзяў з сабой, бо справа цара вымушала».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 І быў там адзін слуга Саўла, які ў той дзень затрымаўся перад абліччам ГОСПАДА. Ён называўся Даэг Эдомец, начальнік пастухоў Саўла.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 І сказаў Давід Ахімэлэху: ці няма тут у цябе пад рукою дзіды ці меча? бо я ня ўзяў з сабою ні меча, ні іншай зброі, бо даручэньне царовае было сьпешнае.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 21:8
6 Крыжаваныя спасылкі  

І вырушылі вестуны на конях, спяшаючыся абвясціць, ды эдыкт царскі быў павешаны ў Сузах.


Не насіце з сабою ані капшука, ані торбы, ані пасталоў ды нікога ў дарозе не вітайце.


А быў там адзін паслугач Саўла, які ў той дзень затрымаўся перад абліччам Госпада; ён называўся Даэг, ідумеец, наймацнейшы з пастухоў Саўла.


І святар сказаў: «Вось, тут толькі меч Галіята, філістынца, якога ты забіў у даліне Тэрэбінітаў; ён закручаны ў плашч і ляжыць па-за эфодам. Калі хочаш яго ўзяць, бяры, бо, апрача яго, няма тут іншага». І сказаў Давід: «Няма тут другога такога; дай яго мне».


І Давід сказаў Абіятару: «Я ведаў ужо тады, калі быў там Даэг ідумеец, што ён напэўна паведаміць аб гэтым Саўлу. Я адказчык за ўсе душы дому бацькі твайго.


На гэта адказаў Даэг ідумеец, які быў з паслугачамі Саўла: «Я ўбачыў сына Ясэя ў Нобе ў Ахімэлеха, сына Ахітуба;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы